Бабруйск: Жадаючых ісці на выбары пакуль няшмат

2014 2014-01-22T16:21:11+0300 2014-01-22T16:21:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/podpisanie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На ўдзел у выбарах у гарадскі Савет дэпутатаў было пададзена 47 заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп, паведамляе сайт гарвыканкама. Колькі з іх прайшлі рэгістрацыю і хто гэтыя людзі, афіцыйная крыніца не паведамляе.

-На ўдзел у выбарах у гарсавет было зарэгістравана дзевяць ініцыятыўных груп бабруйскіх сяброў кампаніі “Гавары праўду”, - кажа каардынатар Алена Мядзведзева. Яшчэ 10 прайшлі рэгістрацыю ў абласны Савет. Адзначу, што такіх інфармацыйна ненасычаных выбараў як зараз, я ў Бабруйску не памятаю. Людзі абсалютна нічога не ведаюць! Мы прыходзім збіраць подпісы, а гараджане кажуць: “Якія выбары? Вы нас падманваеце!” І неахвотна падпісываюцца нават пасля таго, як мы дэманструем усе неабходныя дакументы, пашпарты. Бо тады яны ўжо пачынаюць казаць: “Навошта нам гэтыя дэпутаты, яны нічым не дапамагаюць!”

Хутчэй за ўсё, да 10 лютага, пакуль ёсць магчымасць вылучэння ад працоўных калектываў і палітычных партый, колькасць жадаючых атрымаць дэпутацкі мандат узрасце. Агулам у Бабруйску 107 выбарчых участкаў.

У Бабруйскім раёне будзе працаваць 20 выбарчых участкаў. На сённяшні дзень у раённай выбарчай камісіі зарэгістравана 68 ініцыятыўных груп з 68 пададзеных заяў. Як адзначыў старшыня камісіі Валерый Казлоў, “усе дакументы былі правільна аформлены і пададзены ў час”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international