Да 21 траўня палітзьняволены Павал Севярынец будзе знаходзіцца ў адпачынку

2007 2007-05-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 траўня палітык выехаў з вёскі Малое Сітна, дзе адбывае пакараньне за арганізацыю вулічных дэманстрацыяў пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў і рэферэндуму 2004 году, у Віцебск. У сьпецкамендатуры паведамілі, што на працу ён мусіць выйсьці 21 траўня.

Чарговы адпачынак для “палітхіміка” мусіў пачацца 8 траўня. Атрымаўшы дазвол, ён паехаў таго дня да бацькоў, але неўзабаве, на загад сьпецкамендатуры, мусіў вярнуцца на месца адбыцьця пакараньня.

Паводле Паўла, улады палічылі за лепшае не даваць яму адпачынку напярэдадні Дня перамогі, паведаміла Радыё Свабода.

Больш ад астатніх з тае нагоды абураўся дзед палітыка, Павал Севярынец. Павал Пятровіч — інвалід вайны. У 1944 годзе, падчас баёў за вызваленьне Беларусі, ён атрымаў цяжкое раненьне і вярнуўся з фронту без нагі. Цяпер Паўлу Севярынцу 83 гады. Ён жыве ў вёсцы Ўнорыца Рэчыцкага раёну і перажывае за лёс унука.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international