Следам за «Крамай» «нізкі мастацкі ўзровень» выявілі ў Алеся Камоцкага

2007 2007-05-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адмены канцэртаў з матывацыяй “з-за нізкага мастацкага ўзроўню” становяцца звыклай з’явай для Беларусі. Следам за адмовай упраўленнем культуры Мінгарвыканкама выдаць разавую ліцэнзію на правядзенне канцэрту-прэзентацыі новай праграмы гурту “Крама”, на гэтай жа падставе адмянілі канцэрт барда Алеся Камоцкага ў Маладзечне.

Выступ павінен быў адбыцца 24 траўня ў канцэртнай зале музычнай вучэльні. Днямі Алесю Камоцкаму патэлефанаваў дырэктар вычэльні Рыгор Сарока і адмовіў у прадастаўленні памяшкання. Як паведаміў “Еўрапейскаму радыё” Алесь, дырэктар спаслаўся на нізкі мастацкі ўзровень песень з апошняга альбома музыкі “Дах”.

Па словах Сарокі, такія песні прыдатныя толькі для таго, каб іх, у лепшым выпадку, спяваць ля вогнішча, а не ў канцэртнай зале музычнай вучэльні. Выглядаюць дзіўнымі два моманты. Па-першае, менавіта дырэктар вучэльні Сарока быў адпачатку ініцыятарам правядзення канцэрту Камоцкага ў яго ўстанове.

Па-другое, альбом “Дах” ўяўляе сабой не бардаўскія песні, а запісаныя ў суправаджэнні іншых музыкаў гарадскія рамансы. Алесь Камоцкі спадзяецца, што наступны з яго запланаваных канцэртаў не напаткае лёс канцэрту ў Маладзечанскай музвучэльні.

Канцэрт павінен адбыцца 5 чэрвеня ў Малой зале канцэртнага зала “Мінск”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international