Таццяна Равяка: «Лукашэнка дае адмашку для амністыі Бяляцкага»

2014 2014-01-22T09:00:06+0300 2014-01-22T09:00:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/7228-raviaka-forum-311x207.jpeg
Тацяна Равяка.

Тацяна Равяка.

Праваабаронца Тацяна Равяка ня верыць, што Аляксандар Лукашэнка ня ведае пра справу Алеся Бяляцкага. Так яна камэнтуе даручэньне прэзыдэнта праверыць інфармацыю пра тое, што Алесь Бяляцкі кампэнсаваў матэрыяльную шкоду, якую паставіў яму ў віну суд.

 

Тацяна Равяка: «Шкода была кампэнсаваная. Больш за 800 чалавек зьбіралі гэтыя грошы. Быў адкрыты адмысловы рахунак, туды людзі пералічалі грошы. І перад разглядам касацыйнай скаргі, які быў 25 студзеня два гады таму, гэтая сума была кампэнсаваная. Я ня веру, што кіраўнік дзяржавы пра гэта ня ведае. Ён неаднаразова камэнтаваў справу Алеся Бяляцкага.

Думаю, што гэта, хутчэй за ўсё, нейкі адмысловы ход з боку кіраўніка дзяржавы, што вось паглядзіце, калі грошы пералічаныя, то прэтэнзій няма і можа быць прыменены закон аб амністыі. Калі гэта не піяр-ход, то нейкая адмашка.

Я б хацела адзначыць, што сама па сабе кампэнсацыя шкоды не зьяўляецца падставай для прымяненьня закону аб амністыі. Наўпрост гэта не ўплывае. Калі ў 2012 годзе абвяшчаўся закон аб амністыі, то было ўказана, што ён не распаўсюджваецца на злосных парушальнікаў рэжыму. Алесь да гэтага часу лічыцца злосным парушальнікам рэжыму. І калі новы закон аб амністыі будзе ўтрымліваць гэтае палажэньне, то гэтыя словы прэзыдэнта пра кампэнсацыю ня будуць мець аніякага сэнсу».

«Калі трэба будзе, то прававыя падставы для амністыі знойдуцца, — мяркуе праваабаронца. — Такія справы заўжды вырашаюцца ў палітычным ключы».

Аляксандар Лукашэнка даручыў Аляксандру Радзькову, першаму намесьніку кіраўніка сваёй адміністрацыі, праверыць інфармацыю пра кампэнсацыю Алесем Бяляцкім грашовай шкоды, у нанясеньні якой яго вінаваціць беларускі суд. Інфармацыю пра тое, што Алесь Бяляцкі кампэнсаваў шкоду, на сустрэчы з прэзыдэнтам агучыў дырэктар БелаПАН Алесь Ліпай.

«Гэта сур’ёзны аргумэнт. Тут справа не ў палітыцы і не ў пазыцыі самога Бяляцкага. Прысягаю вам, я яго ня ведаў і ня ведаю», — цытуе БелаПАН словы Аляксандра Лукашэнкі.

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі беларускіх СМІ скончылася ў 16:10. Яна доўжылася больш за пяць гадзін. Кожны з запрошаных меў магчымасьць задаць пытаньне.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international