Салігорск: прызначана дата суда па справе аб забароне пікету да Дня правоў чалавека

2014 2014-01-21T22:14:38+0300 2014-01-21T22:14:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shyla_uladzimir-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Суд Салігорскага раёна прызначыў разгляд скаргі мясцовага актывіста Уладзіміра Шылы на забарону мясцовымі ўладамі пікету да Дня правоў чалавека на 14 гадзін 4 лютага. Справу будзе весці намесніца старшыні суда Ала Трафімчук.

Не абышлося і без эксцэсаў. Першапачаткова суд вызначыў пакінуць скаргу аткывіста без руху, бо выявіліся праблемы са сплатай дзяражаўнага мыта за разгляд справы.

- У сваёй скарзе, акрамя просьбы задаволіць скаргу ды абавязаць Салігорскі райвыканкам узгадніць новую дату пікета, я вымагаў ад суду прыняцця рашэнне аб кампенсацыі мне маральнай шкоды, нанесенай у выніку парушэння маіх правоў, - кажа Уладзімір Шыла. - Для разгляду гэтага пункта нібыта неабходна было дадаткова сплаціць даволі вялікую дзяржаўную мыту. У сувязі са складаным матэрыяльным становішчам мне прышлося адмовіцца ад гэтага патрабавання.

Па словах актывіста, ён не мае ілюзіяў адносна будучага рашэння суда па яго скарзе і гатовы да стратэгічнай цяжбы з далейшым абскарджваннем у вышэйшых нацыянальных ды міжнараодных інстанцыях.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international