Амбасадараў Вялікабрытаніі і Славаччыны не пускаюць да палітвязня Артура Фінькевіча

2007 2007-05-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністрацыя выпраўленчай установы адкрытага тыпу № 43 г. Магілёва не дазваляе Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Амбасадару Вялікабрытаніі ў Беларусі Браяну Бэнету і Часоваму Паверанаму ў справах Славацкай Рэспублікі ў Беларусі Любаміру Рэгаку сустрэцца з палітвязнем Артурам Фінькевічам. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў па тэлефоне сам палітвязень. Па словах Артура Фінькевіча, дыпламатам, якія прыехалі ў Магілёў для сустрэчы з палітвязнем, заяўляюць, што для наведвання асуджаных неабходны дазвол Дэпартамента выканання пакаранняў МУС.

Нагадаем, што Артур Фінькевіч прысуджаны да двух гадоў абмежавання свабоды за графіці «Мы хочам новага!» і «Дастаў!».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international