Праваабаронцы заклікаюць АБСЕ стварыць механізм хуткага рэагавання на гвалтоўныя разгоны масавых мерапрыемстваў

2014 2014-01-21T11:59:00+0300 2014-01-21T12:10:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ici_osce.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр “Вясна” далучыўся да Міжнароднай грамадзянскай ініцыятывы для АБСЕ аб стварэнні механізма хуткага рэагавання на гвалтоўныя разгоны масавых мерапрыемстваў і падпісаў адпаведны зварот.

Апошнія тры гады праваабаронцы канстатуюць у рэгіёне АБСЕ бяздзейнасць міжнародных структур ў пытанні рэагавання на масавыя пратэсты. У гэтай сувязі Міжнародная грамадзянская ініцыятыва для АБСЕ заклікае заснаваць у рамках АБСЕ адмысловы механізм хуткага рэагавання на падобныя падзеі.

Сёння ўвага многіх з нас зноў прыкаваная да Ўкраіны, дзе на вуліцах Кіева адбываюцца сутыкненні. На жаль, спраўджваюцца горшыя сцэнары - пры практычнай бяздзейнасці міжнародных структур, у тым ліку АБСЕ, у мандат якіх па ідэі павінна ўваходзіць рэагаванне на падобныя сітуацыі. Высвятляецца, што асаблівых механізмаў рэагавання няма, ды і палітычнай волі для падобнага рэагавання - таксама.

За апошнія тры гады ў рэгіёне АБСЕ адбылося некалькі гвалтоўных разгонаў масавых публічных мерапрыемстваў, сярод іх - і тыя, што суправаджаліся сутыкненнямі паміж прысутнымі і сіламі паліцыі, а таксама масавымі затрыманнямі: у красавіку 2010 года ў Бішкеку, Кыргызстан; ў снежні 2010 года ў Мінску, Беларусь; ў снежні 2011 года ў Жанаазене, Казахстан; ў траўні 2012 года ў Маскве, Расія; ў траўні-жніўні 2013 года ў Стамбуле і іншых гарадах Турцыі і, нарэшце, у дадзены момант у Кіеве, Украіна.

У выніку гэтых падзей з’явілася вялікая колькасць пацярпелых, а ў некаторых выпадках - і ахвяр. Пытанне бяспекі грамадзян у апошнія гады ў рэгіёне АБСЕ звязаны не толькі з ваенным супрацьстаяннем, але і з масавым ужываннем сілы ў адносінах да пратэстуючых альбо са сутыкненнямі паміж імі і сіламі правапарадку,- паведамляе праваабарончы сайт  lawtrend.org

Члены Міжнароднай грамадзянскай ініцыятывы для АБСЕ прапануюць заснаваць у рамках АБСЕ адмысловы механізм хуткага рэагавання на падобныя сітуацыі, які мог бы:

-збіраць групы назіральнікаў, як з ліку супрацоўнікаў і прадстаўнікоў міжнародных структур, так і з ліку экспертаў грамадзянскай супольнасці;

-арганізоўваць доўгатэрміновае назіранне за канфліктнымі і крызіснымі сітуацыямі;

-займацца медыяй паміж рознымі бакамі канфлікту;

-выконваць іншыя функцыі, накіраваныя на зніжэнне негатыўных наступстваў і прадухіленне парушэнняў фундаментальных правоў і свабод чалавека ў падобных сітуацыях.

Такі механізм павінен запускацца на працягу 2-3 дзён і валодаць мандатам на хуткае разгортванне ў выпадку крызіснай сітуацыі.

Калі вы падтрымліваеце ініцыятыву Міжнароднай грамадзянскай ініцыятывы для АБСЕ і хочаце далучыцца да Звароту, адпраўце на solidarity-actions@hrgroups.org ліст з тэкстам Звароту і кантактамі вашай арганізацыі.

 З поўным тэкстам звароту можна азнаёміцца ніжэй.

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international