Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2014 2014-01-21T09:20:52+0300 2014-01-29T12:22:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай беларускай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”. 

Анонс выпуску:

“Хроніка пераследу”: у цэнтры ўвагі мясцовыя выбары – Лідзія Ярмошына выступіла супраць праймерыз, Анатолю Лябедзьку адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Апроч таго, у аглядзе  - вынікі судовага разбіральніцтва інваліда-калясачніка Шаўко з мінскім аэрапортам

"Падзея тыдня":  Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі ўшанавалі памяць вядомага чэшскага грамадскага і палітычнага дзеяча Вацлава Гавела, які да апошніх дзён жыцця рабіў справу на карысць дэмакратыі ў нашай краіне. 

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: даследчыцы з Украіны Леся Пагуліч і Галіна Ярманова распавядаюць пра дыскрымінацыю на заканадаўчым узроўні ЛГБТ-супольнасці.

"Навіны палітвязняў": На палітычнага вязня Яўгена Васьковіча аказваецца моцны ціск з боку кіраўніцтва турмы №4 ў Магілёве, дзе ён адбывае пакаранне, Эдуард Лобаў спыняе перапіску з судамі і пракуратурай па абскарджванні прысуду.

У музычных паўзах - кампазіцыі гурта “Акеан Эльзы

 

Слухаць выпуск:

http://spring96.org/images/upload/sound/2014-04/2014-01-21_kuncevich_ludzmi-zvacca-(prava-na-volu)_an.mp3

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international