"Неспрактыкаванасць таннага ката прымусіла асуджанага дапамагаць яму прыладжваць пятлю"

2014 2014-01-20T15:24:06+0300 2014-01-20T15:24:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karalienka_uladzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пісьменнік Уладзімір Караленка (1853-1921)

Пісьменнік Уладзімір Караленка (1853-1921)

Пісьменнік Уладзімір Караленка (1853-1921) быў чалавекам, які прынцыпова і паслядоўна выступаў супраць смяротнага пакарання ў Расійскай імперыі. Яму нават удавалася прыпыніць выкананне смяротных прысудаў, а за час прыпынення, знаходзіліся сведчанні невінаватасці людзей. Цяпер мы маглі б сказаць, што Караленка быў “пісьменнікам-праваабаронцам”, але тады гэта называлася  інакш - "народны заступнік".

Самы бліскучы нарыс на тэму смяротнага пакарання Уладзіміра Караленкі ў дарэвалюцыйнай Расіі называецца “Бытавая з'ява. Нататкі публіцыста пра смяротнае пакаранне". Упершыню быў надрукаваны ў альманаху “Руское богатство” у 1910 годзе.

 

Тэкст заснаваны на лістах з камер смяротнікаў, аповядаў палітвязняў, якія станавіліся сведкамі выканання смяротнай кары ў турмах.

 

А пачынаецца нарыс са згадкі пра тое, як Першая Дума адмяніла смяротнае пакаранне, але гэта не паўплывала на сітуацыю з выкананнем смяротных прысудаў.

"Хто цяпер успамінае на Русі, што на паседжэнні 19 чэрвеня 1906 года ў першую Дзяржаўную  думу быў унесены законапраект, які складаўся з двух артыкулаў:
 
Артыкул першы: Смяротнае пакаранне адмяняецца. Артыкул другі: Ва ўсіх выпадках, у якіх дзеючымі законамі прадугледжана смяротнае пакаранне, яно замяняецца непасрэдна наступным па цяжкасці пакараннем...

 

І што гэты законапраект Дзяржаўнай думай прыняты ... І што ён набыў форму закона ... Новы закон вынесены хуткаплыннасцю падзеяў, якія змылі першую Думу, а факт застаўся.

Шыбеніца зноў прынялася за працу, і яшчэ ніколі, быць можа з часоў Івана Грознага, Расія не бачыла такой колькасці смяротных пакаранняў. Сярод звычайных рубрык смяротнасці (ад голаду, тыфа, дыфтэрыту, скарлатыны, халеры, чумы) трэба адвесці месца новай графе: "ад шыбеніцы". Амаль штодня, на золку, калі над велізарнай краінай пануе моцны сон, дзе-небудзь па турэмным калідорах злавесна гучаць крокі, каго-небудзь падымаюць ад жахлівага забыцця і вядуць, здаровага і поўнага сіл, да падрыхтаванай магілы.

У нашы часы смяротнае пакаранне вульгарызавалася. З яго сарваныя ўсе ўрачыстыя вопраткі. Ды і ці маглі яны ацалець, калі суды выносяць адразу па трыццаць смяротных прысудаў, калі пакаранне прызначаецца "за напад, які суправаджаўся толькі выкраданнем чатырох рублёў, пары чаравікаў і пярсцёнкаў".

Пакаранне смерцю становіцца замест "смяротнага параду" простай і будзённай справай. Людзей пачынаюць вешаць без рытуалу, нават проста без дастатковай падрыхтоўкі.

 

13-14 снежня 1908 года ў горадзе Уральску, па прысудзе ваенна-палявога суда, здзейснена пакаранне над Лапіным, абвінавачаным у забойстве генерала Харошкіна. Кат, наняты для гэтага выпадку за пяцьдзесят рублёў, быў у масцы. Заплацілі яму даволі мала, верагодна таму, што гэта быў яшчэ пачатковец у сваёй справе. Падрыхтаваная  вяроўка  аказалася непрыдатнай; паслалі за новай, прынеслі зноў занадта тоўстую. Давялося шукаць трэцюю (дзе? можа быць, бегалі па гарышчах?) . Усё гэта адбывалася ў прысутнасці асуджанага. Нявопытнасць таннага ката прымусіла асуджанага дапамагаць яму прыладжваць пятлю і адштурхнуць лаўку... Увесь час гэтай зацягнутай працэдуры асуджаны сцвярджаў, што ў забойстве Харошкіна ён не вінаваты.

Дваццаць шостага лістапада 1908 года ў газеце "Новая Русь" была надрукаваная тэлеграма: "Сёння на досвітку ў двары чацвёртай часткі па прысуду ваеннага суда павешаныя: “Арыстафідзі, Коцел, Васкабойнікаў, Лаўронаў і Кіцэнка. Падчас пакарання вяроўка абарвалася Коцел ўпаў на зямлю, са страшным крыкам. Кат, каб спыніць гэты крык, наступіў яму на горла нагой. Здзекі ката над Коцелам і іншымі асуджанымі былі спыненыя таварышам пракурора".

Гэтая карціна, пададзеная ў самых шырокіх і агульных рысах, складае фон, на якім іншыя даступныя нам крыніцы выводзяць "бытавыя" ўзоры. Мне асабіста была дастаўлена наступная копія з ліста зняволенага да сястры ці да нявесты, у якім апісваюцца ўражанні турэмнага насельніцтва (гэта значыць сотняў людзей!) падчас пакаранняў смерцю. "Дарагая М.М. ... Не ведаю, ці дойдзе да цябе гэты ліст. Не ведаю, бо дасылаю яго незвычайным шляхам, ды яшчэ і без маркі... Апішу табе падрабязна пакаранне чатырох нашых таварышаў у ноч з 5 лістапада на 6. Увечары, 5- га, да нас у камеру заходзіў начальнік турмы і запэўніваў нас у тым, што асуджаныя да смяротнага пакарання нашыя таварышы памілаваныя. Мы начальніку амаль паверылі, тым больш таму, што перад гэтым асуджаныя падавалі прашэнне на імя галоўнакамандуючага маскоўскай ваеннай акругай , і вельмі верагодна магло быць, што галоўнакамандуючы замяніў ім смяротнае пакаранне бестэрміновай катаргай. На самай справе аказалася, што гэта з боку начальніка было хітрыкам. Ён ведаў, канечне, што ў гэтую ноч павінна было адбыцца пакаранне, і таму імкнуўся нас супакоіць. Асуджаныя таксама нічога не ведалі да таго моманту, калі іх пачалі вешаць, так што не маглі нават развітацца са сваімі роднымі. Але некаторыя з нас не паверылі начальніку і вырашылі ноч не спаць. Я заснуў гадзін у дванаццаць ночы, і нічога не было прыкметна, але гадзіны ў тры прачынаюся і чую крыкі: "Павялі" буджу ўсіх таварышаў і падбягаю да "ваўчкоў". Бачу,  што ў калідоры стаяць салдаты (звычайна іх не бывае). Потым пачуўся бразгат кайданоў і шорганне многіх ног па асфальтавай падлозе калідора.  Праз некаторы час міма "ваўчка" прамільгнулі постаці салдат. Сярод іх ішлі чацвёра асуджаных. Асуджаныя ішлі ў адных кашулях, без верхняга цёплага адзення, іх узялі проста з ложкаў, не даўшы апрануцца ў цёплае адзенне. Ляск кайданоў, шорганне ног па падлозе, стрыманы шэпт наглядчыкаў - усё гэта пакрывалі гучныя рыданні. Плакаў адзін з асуджаных, Суркоў, малады хлопец, гадоў дваццаці. Асуджаных вывелі на двор і раскавалі там, а потым павялі да месца, дзе яны павінны быць павешаныя. На двары была марозная ноч. Дзьмуў халодны вецер. Вакол усіх сцен з унутранага боку былі расстаўленыя салдаты, а з вонкавага - казакі. Месца для павешання абралі такое, што яно не відаць было з вокнаў камер. Шыбеніцы не было ніякай, ролю яе выконвала простая пажарная лесвіца, прыстаўленая да сцяны турмы. Асуджаных прывялі, паставілі, прачыталі ім прысуд і прапанавалі ім прычасціцца і паспавядацца. Двое адмовіліся, а двое прычашчаліся. Суркоў працягваў галасіць. Іншыя трое яго супакойвалі, як маглі. Адзін з асуджаных, Ножын, нягледзячы на свой ​​узрост (семнаццаць гадоў), трымаўся выдатна, спакойна. Ну, а потым пачалі вешаць. Вешалі па адным, а іншыя асуджаныя павінны былі чакаць, пакуль той зусім здранцвее. Кажуць, што катамі былі двое наглядчыкаў з нашай турмы. Для таго, каб іх не пазналі, ім надзелі маскі. Зрэшты, напэўна, яшчэ невядома, хто быў катамі..."

Паўстае старая легенда, ажывае змрочнае паданне сівой даўніны, калі "для трываласці" падмуркі будынкаў закладваліся на трупах... Ці не досыць, ці не занадта шмат трупаў пакладзена ўжо ў падмурак Расіі?"

У 1910 года гэты артыкул быў апублікаваны як асобнае выданне ў Пецярбургу , накладам 3000 асобнікаў і разышоўся на працягу некалькіх дзён.

Уладзімір Караленка лічыў смяротнае пакаранне злом для маральнага стану грамадства. Ён пераконваў у неабходнасці адмены смяротнага пакарання, якое ператварылася ў «бытавую з'яву».

Выступаў Уладзімір Караленка супраць смяротнага пакарання і пры савецкай уладзе – у лістах да наркама Луначарскага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international