Мазыр: начальнікі ідуць у дэпутаты праз збор подпісаў

2014 2014-01-20T13:20:11+0300 2014-01-20T14:00:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babr-podpis-mova-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мазырская раённая камісія па выбарах дэпутатаў зарэгістравала 46 ініцыятыўных груп па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты раённага Савет. Рэгістрацыйныя пасведчанні сябрам ініцыятыўных груп і падпісныя лісты выдаваліся адразу пасля падачы неабходных дакументаў у раённую выбарчую камісію. Як паведамляе назіральнік Уладзімір Целяпун, паседжанне Мазырскай выбарчай камісіі прайшло 17 студзеня, былі зарэгістраваны ўсе ініцыятыўныя групы і прайшло ўзгадненне выбарчых участкаў і іх межаў.

У Мазыры утворана 41 выбарчая акруга.

«Адметнасцю гэтай выбарчай кампаніі можна лічыць падачу дакументаў па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты праз утварэнне ініцыятыўных груп усяго дырэктарскага корпусу, які «выбіраецца-прызначаецца» пазней у склад мясцовага Савета дэпутатаў. У выніку атрымліваецца, што толькі пяць ініцыятыўных груп зарэгістраваныя ад іншых, незалежных ад уладаў, грамадзян. Аднак колькасць патэнцыйных кандыдатаў, магчыма, будзе павялічана праз вылучэнне ад партый і працоўных калектываў», - патлумачыў назіральнік.

Па яго словах, у надрукаваным на сайце спісе выбарчых участкаў адсутнічае колькасць выбаршчыкаў, што раней друкавалася. Уся колькасць выбарчых участкаў (81) належаць да выбарчых акруг па выбарах у Мазырскі райсавет, Гомельскі аблсавет і пасялковыя Саветы. Якія канкрэтна ўчасткі належаць да выбарчых акруг - асобна ў канкрэтны Савет, магчыма, выбаршчыкі і кандыдаты будуць высвятляць самі.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international