Сетка дамоў правоў чалавека заклікае прэзідэнта Януковіча накласці вета на закон, які парушае правы НДА

2014 2014-01-20T12:48:47+0300 2014-01-20T13:14:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dompravouchalaviekavilnia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сумесным лісце да прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, распаўсюджаным 17 студзеня, сябры Сеткі Дамоў правоў чалавека (HRHN) заклікаюць яго накласці вета на закон, прыняты парламентам 16 студзеня 2014 года, які парушае фундаментальныя правы на свабоду выказвання меркаванняў і сходаў, а таксама асноўныя правы на стварэнне асацыяцый і працу ад імя няўрадавых арганізацый, у тым ліку права займацца праваабарончай дзейнасцю.

Няўрадавыя арганізацыі самым рашучым чынам асуджаюць прыняцце украінскім парламентам 16 студзеня 2014 г. закона № 3879, які ўводзіць пэўныя абмежаванні правоў на свабоду выказвання меркаванняў і сходаў, а таксама асноўных правоў на свабоду асацыяцый і датычных да сферы грамадзянскай супольнасці ў цэлым, у тым ліку шляхам увядзення нормаў аб “замежных агентах”, створаных на ўзор заканадаўства Расійскай Федэрацыі.

НДА таксама заклікаюць украінскага прэзідэнта:

- зрабіць канкрэтныя захады, накіраваныя на спыненне выкарыстання сілы міліцыяй дзеля разгону пратэстоўцаў, нягледзячы на тое што яны займаюць урадавыя будынкі, і публічна прызнаць права кожнага на мірны пратэст і абавязак сіл бяспекі па абароне мірных дэманстрантаў;

- неадкладна і безумоўна зняць усе абвінавачванні супраць мірных дэманстрантаў і журналістаў, вызваліць і рэабілітаваць усіх іх;

- забяспечыць  права праваабарончых НДА і журналістаў назіраць за сходамі і паведамляць пра гвалт з боку міліцыі, не баючыся помсты, і свабоду праваабаронцаў і актывістаў ад абвінавачванняў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

 

На дадзены момант да петыцыі далучыліся больш за 70 праваабарончых і грамадскіх арганізацый з розных краінаў свету.

humanrightshouse.org

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international