Змітра Дашкевіча зноў будуць судзіць 30 студзеня

2014 2014-01-20T12:00:07+0300 2014-01-20T12:00:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dashkievich-2013.jpg
Зміцер Дашкевіч. Фота svaboda.org

Зміцер Дашкевіч. Фота svaboda.org

Былога палітвязня вінавацяць у парушэнні парадку прэвентыўнага нагляду. Працэс пройдзе ў судзе Першамайскага раёна Мінска. Пачатак — у 14.40, паведамляе БелаПАН.

Дашкевіч заявіў, што не збіраецца ісці ў суд, бо "заняты па працы". Экс-палітвязень не лічыць сябе вінаватым. На яго думку, у судах працуюць злачынцы, якія не аднойчы фабрыкавалі справы.

Сустаршыня міжнароднага грамадскага аб'яднання "Малады фронт" (Чэхія) Зміцер Дашкевіч атрымаў папярэджанне за парушэнне правілаў адбыцця прэвентыўнага нагляду. Гэта адбылося пасля таго, як 19 снежня ён не з'явіўся ў крымінальна-наглядную інспекцыю Першамайскага РУУС. Там былы палітвязень павінен адзначацца першы, трэці і чацвёрты чацвер кожнага месяца. Па словах Дашкевіча, ён проста забыўся, што трэці чацвер месяца выпаў на 19 снежня. На наступную раніцу яму патэлефанаваў інспектар з прапановай з'явіцца ў РУУС. Дашкевіч адразу ж з'явіўся, але ў міліцыі на яго склалі пратакол за парушэнне.

Нагадаем, што на волю Дашкевіч выйшаў летась 28 жніўня. За кратамі ён правёў амаль тры гады.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international