У Жодзіне - 10 ініцыятыўных груп на 36 выбарчых акругах

2014 2014-01-20T11:45:15+0300 2014-01-20T11:47:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/695mimg_3355.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Падчас паседжання Гарвыбаркаму: С.Афанасенкаў (старшыня ГВК) і А.Ваўчанін (сябра ГВК), фота А.Лапіцкага

Падчас паседжання Гарвыбаркаму: С.Афанасенкаў (старшыня ГВК) і А.Ваўчанін (сябра ГВК), фота А.Лапіцкага

 
17 студзеня на трэцім паседжанні былі задаволеныя яшчэ чатыры заявы ад ініцыятыўных груп.  
 
Апроч таго, на паседжанні разглядалася пытанне аб вынясенні папярэджання незалежнаму назіральніку Аляксею Лапіцкаму. 

Назіральніка абвінавачвалі ў  перашкодзе ў працы камісіі і падачы хлуслівай інфармацыі ў СМІ пра дзейнасць Жодзінскага гарвыбаркаму.

 
У якасці пацверджання абвінавачвання намеснік старшыні камісіі Уладзімір Цыёлта зачытаў прысутным два артыкулы, размешчаныя на сайце ПЦ "Вясна" - "У Жодзіне яшчэ чатыры ініцыятыўныя групы падалі заявы на рэгістрацыю" і "Жодзіна: Гарадская выбарчая камісія працуе пад кіраўніцтвам гарвыканкаму"
 
За вынясенне папярэджання назіральніку прагаласавала 11 з 12 сябраў камісіі. Пры гэтым Лапіцкаму адмовіліся прадаставіць выпіску з пратакола, з якой ён бы мог аспрэчыць рашэнне камісіі. Назіральнік збіраецца звярнуцца з пісьмовым зваротам у камісію, каб мець на руках дакументы, датычныя вынясення папярэджання.
 
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international