Суддзя разглядае скаргі на свае рашэнні. Вынік -- прадказальны

2014 2014-01-20T10:04:38+0300 2014-01-20T10:04:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vjarkhouny-sud-rb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёвец Васіль Ліпскі скардзіцца на першага намесніка старшыні Вярхоўнага суда. Адпаведную скаргу актывіст накіраваў старшыні Вярхоўнага суда Валянціну Сукала. 

Аказалася, што суддзя Федарцоў разгледзеў дзве скаргі на самога ж сябе і праігнараваў просьбу магілёўца "не разглядаць самому наглядную скаргу на сябе".

Васіль Ліпскі просіць прыцягнуць Федарцова да адказнасці ў адпаведнасці з законам, а таксама забараніць гэтаму чалавеку разглядаць у чацвёрты раз яго пятую наглядную скаргу.

Магілёвец адзначае, што прычынай для скаргі ў Вярхоўны суд стала адмова яму ў працаўладкаванні ў сувязі з "неадпавяданнем узроставым патрабаванням". Васіль Ліпскі ўбачыў у гэтым дыскрымінацыю і напісаў скаргу ў Вярхоўны суд.

Першы раз наглядную скаргу разгледзеў намеснік старшыні Вярхоўнага суда Забара. Другую наглядную скаргу на адказы Забары і ніжэйстаячых судовых інстанцый разгледзеў Федарцоў. Наступныя ж дзве скаргі  на адказ першага намесніка старшыні Вярхоўнага суда разгледзеў зноўку сам Федарцоў.

Паводле магілёўца, падобная практыка адказаў з'яўляецца грубым парушэннем заканадаўства, і хто як не суддзі павінны гэта ведаць. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international