Віктар Статкевіч: чацвёрты Дзень нараджэння без сына

2014 2014-01-19T22:26:52+0300 2014-01-19T22:26:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/statkevich-backa-dzen-naradz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты 19 студзеня наведалі Статкевіча Віктара Паўлавіча – бацьку экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Міколы Статкевіча, каб павіншаваць яго з 87-мі годдзем з дня народзінаў. Статкевіч-старэйшы заўсёды гасцінна сустракае гасцей і вельмі рады такім сустрэчам.

Па словах грамадскага актывіста Віктара Сырыцы, Статкевіч-старэйшы чацвёрты год запар адзначае свой дзень народзінаў без сына Мікалая і па-ранейшаму вельмі перажывае за яго, не верыць у датэрміновае яго вызваленне. Віктар Паўлавіч паказаў гасцям віншавальныя паштоўкі ў свой адрас і лісты, якія атрымаў ад Мікалая напярэдадні і пасля Новага 2014 года. Гаварылі таксама пра лёс іншых палітзняволеных краіны, Майдан, грамадска-палітычнае жыццё, чыталі навагоднія адказы і віншаванні Мікалая Статкевіча, Алеся Бяляцкага, Мікалая Аўтуховіча і інш. ў адрас баранавіцкіх аднадумцаў і сяброў.

– На развітанне мы падаравалі Віктару Паўлавічу кнігу Вадзіма Дзеружынскага “Міфы аб Беларусі”. Усе наведвальнікі выказалі Статкевічу-старэйшаму словы падтрымкі і падзякавалі за тое, што ён выгадаваў сапраўды мужнага барацьбіта за свабоду беларусаў, – паведаміў Віктар Сырыца.

 

Кандыдат у прэзідэнты на мінулых выбарах Мікалай Статкевіч асуджаны па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў на 6 гадоў пазбаўлення волі за дэманстрацыю пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international