Бяроза: на 27 акругах – толькі 2 ініцыятыўныя групы незалежных вылучэнцаў

2014 2014-01-19T21:49:46+0300 2014-01-19T21:49:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zbor_podpisau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі зарэгістраваны толькі 2 ініцыятыўныя групы незалежных прэтэндэнтаў у кандыдаты.

Закончыўся чарговы этап выбарчай кампаніі – рэгістрацыя ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты. З 16 зарэгістраваных у раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі ініцыятыўных груп – адна група незалежнай прэтэндэнткі ў кандыдаты Таццяны Тарасевіч па Бярозаўскай свярдлоўскай акрузе № 5 і другая – Яўгена Пракурата – сябра Партыі БНФ па Белаазёрскай завадской акрузе № 16. Астатнія ініцыятыўныя групы падтрымалі беспартыйных прэтэндэнтаў, 13 з якіх з’яўляюцца кіраўнікамі розных узроўняў.

Усяго ў Бярозаўскім раёне 27 акругаў па выбарах дэпутатаў у раённы Савет.

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international