Салігорск: Ніводны маладафронтавец не падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы

2014 2014-01-19T21:30:42+0300 2014-01-19T21:30:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladafrontaucy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 студзеня адбылося чарговае паседжанне Салігорскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Салігорскага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання. Камісія зарэгістравала ячшэ 20 ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у дэпутаты, якія плануюць вылучацца шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў.

З улікам двух папярэдніх паседжанняў Салігорскім выбаркамам урэшце было зарэгістравана 26 ініцыятыўных груп на 22 выбарчых акргугах, з якіх пакуль толькі 4 – альтэрнатыўных прэтэндэнтаў. Улічваючы той факт, што ўсяго ў Салігорскім раёне створана 40 выбарчых акруг, яшчэ 18 з іх на момант заканчэння рэгістрацыі ініцыятыўных груп наоўгул не маюць ніводнага вылучэнца.

Да 10 лютага ў палітычных партый і працоўных калектываў яшчэ ёсць магчымасць вылучыць на выбары сваіх кандыдадаў, але ўжо цяпер можна канстатаваць даволі нізкую цікавасць да гэтай кампаніі з боку дэмакратычных сіл.

Прысутны на паседжаннях Салігорскага выбаркаму доўгатэрміновы назіральнік ад Беларускага Хельсінскага Камітэту Леанід Мархотка кажа толькі пра аднаго незалежнага самавылучэнца, які пажадаў стаць кандыдатам у дэпутаты шляхам збору подпісаў. Дэ-факта не пацвердзіліся і агучыныя ўвосень заявы лідэраў “Маладога Фронту” аб масавым удзеле ў выбарчай кампаніі актывістаў гэтай арганізацыі ў сталіцы шахцёраў. Ніводны маладафронтавец так і не падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў Салігорскім выбаркаме.

Нягледзячы на пасіўнасць дэмакратычных сіл, улады інэрцыйна імкнуцца да абмежавання магчымасцяў для незалежнага кантролю за ходам выбарчай кампаніі. Перад закрыццём чарговага паседжання старшыня Салігорскага выбаркаму Людміля Цыбулёнак пацікавілася ў прысутных аб узніклых пытаннях ды заўвагах. Каб агучыць сваю просьбу, незалежны назіральнік Леанід Мархотка ўзняў уверх руку, але спадарыня Цыбулёнак расцаніла гэта як недапушчальнае  ўмяшальніцтва ў працу камісіі. Зрэшты, просбу назіральніка аб непрымальнасці паведамлення пра паседжанне выбаркаму ўсяго за гадзіну да яго пачатку старшыня выбаркаму выслухала, выбачылася ды паабяцала выправіць сітуацыю.

 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international