Астравец: раённы суд прадказальна ўзяў бок чыноўнікаў

2014 2014-01-17T16:12:03+0300 2014-01-17T16:12:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ulasievic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Westki.info

Фота Westki.info

   16 студзеня ў Астравецкім раённым судзе быў працягнуты разгляд скаргі па скарзе грамадскага актывіста Мікалая Уласевіча на дзеянні Астравецкага райвыканкаму, які адмовіў яму праводзіць пікет 7 снежня мінулага года па тэме “Карупцыянераў да адказнасці!”. Пачатак працэсу прайшоў 13 студзеня, тады быў абвешчаны перапынак. 16 студзеня суд адмовіў актывісту ў задавальненні скаргі.

Кажа Мікалай Уласевіч: “Нечаканасці не адбылося. Праз гадзіну пасля ўзнаўлення працэсу пасля непрацяглых спрэчак бакоў было агучана раней падрыхтаванае рашэнне. Яно, як я і меркаваў, на карысць адказніка. У задавальненні скаргі адмоўлена на падставе таго, што я не заключыў пагадненні на ахову грамадскага парадку і ахову здароў’я ўдзельнікаў масавага мерапрыемства з раённым аддзяленнем міліцыі і адпаведнай медустановай, а таксама на прыборкумесца правядзення мерапрыемства з мясцовым ЖКГ. Ні пад час самога суда, ні ў самім рашэнні так і не было дадзена адказу,на падставе якога нарматыўна-прававога акта такія пагадненні абавязковыя для заяўнікаў. У час суда суддзя Аляксандар Раткевіч выявіў відавочную прадузятасць пры разглядзе справы: калі мной было зададзена вышэйзгаданае пытанне адказніку, ён неабгрунтавана зняў яго. На маю думку,рашэнне суда абсалютна незаконнае і неабгрунтаванае. Са зместу працэсу відавочна, што цалкам праігнаравана мая прававая пазіцыя– выходзіць, што нібыта я падчас разгляду справы маўчаў, нібыта той “юнак на допыце”. Зразумела, што я азнаёмлюся з пратаколам судовага паседжання і напішу свае заўвагі і буду абскарджваць гэтае рашэнне ў касацыйным парадку”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international