У Менску затрыманы сябра Сойму Партыі БНФ Юры Зянковіч

2007 2007-05-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Юры Зянковіч быў заяўнікам акцыі “Чарнобыльскі Шлях”, што праходзіў у сталіцы 26 красавіка, у гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Міліцыянты склалі на актывіста пратакол па артыкуле новага Адміністрацыйнага кодэкса 23.34. (“парушэнне грамадскага парадку падчас правядзення масавых мерапрыемстваў”). Юрыю Зянковічу ставіцца ў віну тое, што 26 красавіка, падчас шэсця па вуліцы Сурганава, дзе праходзілі будаўнічыя працы, дэманстранты былі змушаныя выйсці на дарожную частку. Дзеянні міліцыянтаў абсалютна супрацьзаконныя – шэсце 10 000 чалавек па ходніках вуліцы Сурганава было небяспечным для здароўя і жыцця ўдзельнікаў “Чарнобыльскага Шляху”.

Пасля акцыі, 27 красавіка, арганізатары акцыі “Чарнобыльскі Шлях” заявілі на прэс-канферэнцыі, што маюць намер падаць у пракуратуру скаргу на дзеянні менскай міліцыі, якая падвяргала небяспецы жыццё ўдзельнікаў шэсця, выштурхоўваючы людзей на ходнікі вуліцы Сурганава, дзе вядуцца будаўнічыя працы.

Тады на прэс-канферэнцыі Юры Зянковіч адзначыў, што Менгарвыканкам сам вылучыў небяспечны маршрут для шэсця. “Аднак з міліцыяй у нас была дамоўленасць, што на ўчастку Сурганава, дзе рамантуецца ходнік, мы пройдзем па падарожнай частцы. І тое, што нас пачалі выпіхаць з дарогі – гэта проста абуральна, гэтае парушэнне ўсіх дамоўленасцяў! Гэта значыць, што намеснік начальніка ГУУС Менгарвыканкама, палкоўнік Найдзенка, які асабіста абяцаў нам дазволіць праход па падарожнай частцы, не трымае свайго слова”, – заявіў 27 красавіка Юры Зянковіч.

І вось сёння палітыка затрымалі. Юры Зянковіч запатрабаваў адваката, паведаміла Хартыя'97.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international