Вярхоўны Суд: галоснасць правасуддзя магчымая без абмежавання правоў удзельнікаў працэсу

2014 2014-01-16T15:49:09+0300 2014-01-16T15:49:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vs-rb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вярхоўны суд Беларусі.

Вярхоўны суд Беларусі.

Вярхоўны Суд апублікаваў Пастанову Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь № 11 «Аб забеспячэнні галоснасці пры ажыццяўленні правасуддзя і доступу да інфармацыі аб дзейнасці судоў», прынятую 20 снежня 2013 г.

Неабходнасць кіруючых тлумачэнняў вышэйшага судовага органа дзяржавы ў гэтай галіне была відавочнай. Пытанні забеспячэння галоснасці судовых працэсаў неадназначна тлумачацца ў прафесійных супольнасцях, а таксама выклікаюць нараканні з боку праваабаронцаў, паколькі ў шэрагу выпадкаў, доступ грамадскасці ў судовыя паседжанні неабгрунтавана абмяжоўваецца. Асабліва гэта ярка выяўляецца пры разглядзе спраў, якія маюць грамадскі рэзананс. Пры гэтым неабходна ўлічваць, што галоснасць з'яўляецца адной з універсальных асноватворных гарантый справядлівага судовага разбіральніцтва, адлюстраванай ў міжнародных дакументах, Канстытуцыі і галіновым заканадаўстве Рэспублікі Беларусь.

Прадугледжаныя ў Пастанове патрабаванні аб строгім выкананні судамі Канстытуцыі і палажэнняў міжнародных актаў, неабходнасці забеспячэння доступу да інфармацыі аб дзейнасці судоў, падрабязная рэгламентацыя умоў правядзення адкрытага і закрытага судовых паседжанняў, разам са своечасовасцю прыняцця і актуальнасцю тэмы, сведчаць аб прагрэсіўнасці прынятага дакумента.

Нагадаем, што праект названай Пастановы да яго прыняцця быў ​​накіраваны ў суды, органы пракуратуры і адвакацкага самакіравання для яго абмеркавання. Адным з дыскусійных палажэнняў гэтага дакумента быў пункт 15, які рэгламентуе правы і абавязкі ўдзельнікаў працэсу ў закрытым судовым паседжанні. Згодна з указаным пунктам праекта пастановы, пры слуханні справы ў закрытым судовым паседжанні адвакат пасля адабрання ў яго падпіскі аб неразгалошванні, не мае права фіксаваць ход судовага разбору ні пісьмова, ні з дапамогай якіх-небудзь іншых сродкаў. У сувязі з гэтым агучвалася меркаванне аб тым, што такая забарона з'яўляецца абмежаваннем адваката ў выкананні прафесійных абавязкаў, супярэчыць канстытуцыйным прынцыпам і міжнародным стандартам аказання юрыдычнай дапамогі - рэальнай магчымасці адваката дзейнічаць свабодна без перашкод і неапраўданага ўмяшання ў сваю дзейнасць.

У выніковым варыянце Пастановы названыя забароны і абмежаванні адсутнічаюць. Выклікае аптымізм, што вышэйшы судовы орган Беларусі дэманструе разуменне і павагуда стандартаў справядлівага судовага разбору. Хочацца спадзявацца, што так будзе і надалей.

L. ESHRA

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international