Сяргей Драздоўскі: Працягваецца масавае невыкананне заканадаўства па выкананні правоў інвалідаў

2014 2014-01-16T12:37:39+0300 2014-01-16T12:37:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/drazdouski-2.jpg
Сяргей Драздоўскі

Сяргей Драздоўскі

15 студзеня суд Кастрычніцкага раёна Мінска часткова задаволіў іск старшыні Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў Яўгена Шаўко да Нацыянальнага аэрапорта Мінск за выкарыстанне небяспечных калясак для перамяшчэння інвалідаў. Пра гэта паведаміў сам ісцец на прэс-канферэнцыі ў Мінску. У прыватнасці, паводле слоў старшыні РАІК, суд абавязаў аэрапорт выплаціць яму 5 млн. рублёў у якасці кампенсацыі маральнага ўрону.

"Такі суд — не першы, але, на жаль, яны яшчэ занадта рэдкія, каб змяніць становішча спраў, — каментуе БелаПАН каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі. — Вельмі рэдка людзі, якія трапілі з-за іх інваліднасці ў такую сітуацыю, калі яны зазнаюць прыніжэнне, а іх жыццё ў небяспецы, звяртаюцца ў суд. Але пакуль усе такія суды аказаліся выйгранымі. Я б парэкамендаваў не ігнараваць такія выпадкі, а даводзіць іх да суда і караць вінаватых. Усе нашы грамадскія арганізацыі, думаю, гатовыя аказаць падтрымку — як маральную, так і юрыдычную — інвалідам, якія вырашылі адстойваць свае правы. <…> таму што нават на прыкладзе працэсу з удзелам Яўгена Шаўко цалкам відавочна, што далёка не кожны вытрымае больш як тры месяцы судовай цяжбы з самастойнымі падрыхтоўкай і прадстаўленнем свайго боку ў судзе".

Паводле слоў Драздоўскага, на жаль, сёння працягваецца масавае невыкананне беларускага заканадаўства ў частцы выканання правоў інвалідаў. Пры гэтым кантралюючыя органы, пракуратура практычна не вядуць ніякай працы, каб выкараняць гэтыя парушэнні, мяркуе ён. "Сёння калегі мне казалі перад гэтай прэс-канферэнцыяй: "Ну, добра — аэрапорт… А чыгунка — там жа ўсё яшчэ горш". І такія нараканні на парушэнні ва ўсіх сферах паступаюць рэгулярна", — заключыў праваабаронца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international