Бялынічы: зарэгістравана 21 ініцыятыўная група па выбарах у райсавет і 1 у аблсавет

2014 2014-01-15T17:04:22+0300 2014-01-15T17:04:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zbor_podpisau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У гарадскім пасёлку Бялынічы вечарам 14 студзеня адбыліся паседжанні акруговай камісіі Бялыніцкай выбарчай акругі №1 па выбарах дэпутатаў Магілёўскага абласнога Савета 27 склікання і Бялыніцкай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Бялыніцкага райсавета.

На пасяджэнні акруговай камісіі зарэгістраваная ініцыятыўная група па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета актывіста кампаніі “Гавары праўду” Пятра Шымбалёва. Іншых прэтэндаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп на паседжанні акруговай камісіі 14 студзеня не было. Сябрам ініцыятыўнай групы былі выдадзены пасведчанні і неабходныя дакументы.

Згодна інфармацыі акруговай камісіі Бялыніцкай выбарчай акругі №1, па стану на 14-00 15 студзеня зарэгістраваная толькі ініцыятыўная група па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Пятра Шымбалёва. Іншыя прэтэндэнты стаць кандыдатамі ў дэпутаты пакуль ніякіх дакументаў у камісіію не падавалі.

Бялыніцкая раённая камісія па выбарах дэпутатаў Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання 14 студзеня зарэгістравала 21 ініцыятыўную групу па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты райсавета, паведамілі нашаму карэспандэнту ў выбарчай камісіі 15 студзеня. Сярод іншых камісія зарэгістравала і 4 ініцыятыўныя групы дэмакратычных прэтэндэнтаў у кандыдаты.

Аднак, па словах Пятра Шымбалёва, які вылучаецца таксама і кандыдатам у дэпутаты Бялыніцкага райсавета, пасведчанні сябрам ініцыятыўнай групы пакуль не выдадзены, бо раённая камісія не паспела іх падрыхтаваць.

“ У сувязі з тым, што рэгістравалася даволі шмат ініцыятыўных груп па збору подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты, раённая камісія ўчора не паспела выдаць пасведчанні сябрам ініцыятыўных груп па збору подпісаў усіх прэтэндэнтаў у кандыдаты, - кажа Пётр Шымбалёў. – Нам паабяцалі, што яны будуць падрыхтаваныя на працягу аднаго-двух дзён”.

Неабходна адзначыць, што выбарчая кампанія ў мясцовыя Саветы ў Бялыніцкім раёне праходзіць пад поўным кантролем з боку мясцовай адміністрацыі. У склад як акруговай, так і раённай камісіі ўвайшлі пераважна чыноўнікі і кіраўнікі розных рангаў.

Для прыкладу, узначальвае Бялыніцкую раённую камісіі па выбарах дэпутатаў райсавета кіраўнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Фурсава, намеснікам старшыні камісіі з’яўляецца галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Дзмітрый Жураўскі, сакратаром камісіі – галоўны спецыяліст аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Бялыніцкага райвыканкама Лідзія Цапікава.

Акруговую камісію Бялыніцкай выбарчай акругі №1 па выбарах дэпутата Магілёўскага аблсавета ўзначаліў дырэктар Бялыніцкага філіяла “Аўтапарк №7 ААТ “Магілёўаблаўтатранс” Сяргей Гапееў. Сяргей Леанідавіч не ўпершыню займае пасаду старшыні выбарчай камісіі, да таго ж, па дзіўнаму супадзенню, менавіта яго жонка Ала Мікалаеўна Гапеева ўзначальвае арганізацыйна-кадравы аддзел Бялыніцкага райвыканкама…

Намеснікам старшыні акруговай камісіі з’яўляецца намеснік начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Патапчык, сакратаром – галоўны спецыяліст Бялыніцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна Балдышэўская.

Верагодна, кіраўніцтва Бялыніцкага раёна вырашыла ад самага пачатку выключыць усе магчымыя неспадзяванкі пры правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы, паставіўшы кіраваць камісіямі толькі правераныя “кадры”. Магчыма, прычына гэтага ў тым, што ў Бялыніцкім раёне існуе даволі моцная дэмакратычная суполка…

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international