Яўген Васьковіч адбыў у ШІЗА 247 сутак

2014 2014-01-15T12:48:13+0300 2014-01-15T12:48:13+0300 be

Адказны сакратар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Дзяніс Садоўскі паведаміў прэсавай службе БХД пра сітуацыю з палітвязнем, сябрам БХД Яўгенам Васьковічам, на якога аказваецца моцны ціск з боку кіраўніцтва турмы № 4 у Магілёве.

З кастрычніка 2011 года Яўген Васьковіч правёў 247 сутак у ШІЗА. Апошнія 10 сутак ён атрымаў 27 снежня 2013 года і сустрэў Новы год у карцары. Большасць так званых пакаранняў выдаецца з адной і той самай фармулёўкай: "за адмовы выконваць законныя патрабаванні супрацоўнікаў турмы". У сярэднім Яўген праводзіць у ШІЗА 15-20 сутак на месяц.

Крытычна і экстрэмальна, што пры росце 186 сантыметраў важыць палітвязень толькі 65 кілаграмаў. Гэта можна параўнаць з умовамі ўтрымання вязняў савецкага ГУЛАГу ці фашысцкіх канцлагераў.

 Таксама нерэгулярна і выбарачна даходзяць лісты і бандэролі як да Яўгена Васьковіча, так і ад яго.

 Гэта, безумоўна, вельмі крытычная сітуацыя. БХД заклікае праваабаронцаў і міжнародныя арганізацыі выказаць пратэст і заклікаць кіраўніцтва турмы спыніць катаванні супраць палітвязня Яўгена Васьковіча.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international