“Бацькаўшчыну” і ТБМ пазбавілі льгот па арэндзе

2014 2014-01-15T11:59:43+0300 2014-01-15T11:59:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/tbm-logotip.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі каля трох тысяч грамадскіх арганізацый. Да нядаўняга часу істотныя льготы па арэндзе памяшканняў (90 % зніжка) былі ў 451 арганізацыі. У гэтым годзе спіс шчасліўчыкаў рэзка скарацілі. Пералік ільготнікаў складаецца па ўзгадненні з прэзідэнтам.

У шорт-ліст аб'яднанняў, якім далі льготу, увайшлі практычна ўсе федэрацыі спорту, уключаючы нават ... Федэрацыю гольфа. Са 195 арганізацый, якія засталіся ў спісе ільготнікаў, 52 - менавіта спартыўныя федэрацыі і аб'яднанні. Цікава, што моладзевым аб'яднанням спартыўнай тэматыкі льготы прадастаўлены, а моладзевым арганізацыям інтэлектуальнай і забаўляльнай скіраванасці (“Гомельскі клуб вясёлых і знаходлівых”, “Беларускі КВЗ») - не.

Льготы атрымалі аб'яднанні інвалідаў, дабрачынныя, “чарнобыльскія” арганізацыі, тыя, якія аказваюць дапамогу дзецям, аб'яднанні шматдзетных бацькоў.

У спіс грамадскіх аб'яднанняў, якім аказваецца падтрымка, не ўвайшлі ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ), ГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, ГА “Беларускі фонд SOS - Дзіцячая вёска”, РГА “Цэнтральная служба ананімных алкаголікаў”, БГА “Рэспубліка без наркотыкаў”, РГА "Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”, РГА “Ліга добраахвотнай працы моладзі”. Чаму гэта адбылося, у Дзяржаўным камітэце па маёмасці не адказалі, спаслаўшыся на “немагчымасць даць інфармацыю”. Са спісаў вылецелі саюзы прадпрымальнікаў і экалагічныя аб'яднання.

Льгот таксама пазбавіліся саюзы нацыянальных меншасцяў, у тым ліку ГА “Саюз палякаў на Беларусі”. Аднак у шчаслівы спіс увайшлі яўрэйскія дабрачынныя аб'яднання і суполкі , а таксама Камуністычная партыя Беларусі.

“Свабодныя навіны плюс”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international