Старшыня Брэсцкага абласнога суда: пікет забаронены законна

2014 2014-01-15T11:39:44+0300 2014-01-15T11:39:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palitviazni-grafici.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Брэсцкага абласнога суда Тамара Сучок не задаволіла скаргу бярозаўскіх праваабаронцаў аб забароне пікету 4 жніўня, скіраванага ў падтрымку беларускіх палітычных вязняў; рашэнне суда Бярозаўскага раёна і абласной судовай калегіі пакінута без зменаў. Тамара Сучок практычна паўтарыла слова ў слова рашэнне сваіх калегаў, адзначае праваабаронца Сяржук Русецкі:

- І Бярозаўскі раённы суд, і судовая калегія, і старшыня Брэсцкага абласнога суда прыйшлі да высновы, што рашэнне выканкаму пра небходнасць заключэння дамоў з міліцыяй, камунальнай гаспадаркай і бальніцай пры арганізацыі масавага мерапрыемства не супярэчыць Міжнароднаму пакту пра грамадзянскія і палітычныя правы, не паглябляючыся больш дэтальна ў самі пярэчанні, якія сведчаць пра ягоную неадпаведнасць міжнародным стандартам у галіне свабоды мірных сходаў.

Паводле слоў Русецкага, праваабаронцы намераны падаць скаргу ў Вярхоўны суд, і калі там іх права на публічнае выказванне меркаванняў праз пікеты і іншыя масавыя мерапрыемствы не будзе абаронена, скарга будзе накіравана ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international