У Віцебскай калоніі перакананыя, што Казулін адаптаваўся да турмы
15.05.2007.
“За апошнія два месяцы ў Казуліна не было спагнаньняў за парушэньне рэжыму”, – заявіў спадар Прымак. Паводле яго, у вязьня “скончыўся пэрыяд адаптацыі ў папраўчай установе”.Начальнік калёніі паведаміў, што Казулін “паводзіць сябе дысцыплінавана, спакойна, рэгулярна ходзіць на працу, у вольны час удзельнічае ў футбольных матчах паміж вязьнямі, гуляе ў настольны тэніс”.
Акрамя таго ён сказаў, што пасьля працяглай галадоўкі Казулін дагэтуль знаходзіцца на дыетычным харчаваньні, паведаміла Радыё Свабода.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








