Скарга ў сувязі з катаваннямі ў магілёўскай калоніі накіравана ў абласны суд

2014 2014-01-14T14:50:53+0300 2014-01-14T16:53:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud-mahiliouski_ablasny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак Магілёўскага абласнога суда

Будынак Магілёўскага абласнога суда

Мінчанка Людміла Кучура звярнулася ў суд пасля адмовы Следчага камітэта разглядаць скаргу па фактах катаванняў яе мужа Пятра Кучуры ў калоніі № 15 Магілёва.

У лістападзе 2013 года Людміла Кучура звярталася ва ўпраўленне па Магілёўскай вобласці Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь з заявай аб катаваннях у дачыненні да свайго мужа, Пятра Кучуры, які на той момант адбываў пакаранне ў ВК-15 г. Магілёва. Замест правядзення праверкі з мэтай устанаўлення факта жорсткага бесчалавечнага абыходжання са зняволеным і ацэнкі дзеянняў адміністрацыі і персаналу калоніі, начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення СК перанакіраваў гэтую скаргу - на дзеянні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў - у Дэпартамент выканання пакаранняў МУС.

Указаўшы на тое, што разгляд скаргі Дэпартаментам ніяк не можа лічыцца непрадузятым, жонка зняволенага абскардзіла ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь гэтыя дзеянні па перадачы скаргі ў іншы орган. У сваю чаргу, СК РБ парушэнняў у дзеяннях падначаленага не знайшоў і ў задавальненні скаргі адмовіў.

Тым самым Людміла Кучура і яе муж былі пазбаўленыя права на судовую абарону. Бо ў выпадку правядзення следчым органам праверкі і адмовы, паводле яе вынікащ, ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, яны мелі б права абскардзіць гэтую адмову ў судзе ў адпаведнасці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам.

Гэта і прымусіла жанчыну звярнуцца ў суд. Але ў снежні суд Ленінскага раёна Магілёва адмовіў ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы па скарзе на рашэнне начальніка ўпраўлення па Магілёўскай вобласці СК РБ.

Нягледзячы на тое, што 30 снежня 2013 года непажаданы для адміністрацыі ПК-15 Пётр Кучура быў пераведзены на строгі рэжым ў магілёўскую турму № 4, жонка асуджанага не адступае. У пошуках справядлівасці яна звярнулася ў Магілёўскі абласны суд.

«У выніку дзеянняў службовай асобы я пазбаўленая магчымасці рэалізаваць сваё права звярнуцца да ўпаўнаважанага органу за абаронай ад замахаў на жыццё і здароўе майго мужа, які знаходзіцца ў зняволенні», - паведамляе Людміла Кучура ў аблсуд.

У сваёй скарзе яна просіць вышэйшую інстанцыю вызначэнне суда Ленінскага раёна г. Магілёва ад 19 снежня 2013 года адмяніць і перадаць пытанне на новы разгляд у суд першай інстанцыі.

Нагадаем, 19 верасня 2013 года Пётр Кучура, інвалід 3-й групы, быў змешчаны ў камеру штрафнога ізалятара, дзе санвузел быў засыпаны вялікай колькасцю хлоркавай вапны. У выніку кантакту з вадой адбылася рэакцыя, якая прывяла да атручвання выпарэннямі хлору. У іншую камеру зняволенага перавялі толькі пасля значнага пагаршэння самаадчування, медыцынскай дапамогі пры гэтым не аказалі. Праверкай пракуратуры Магілёўскай вобласці ўстаноўлена, што ў мэтах дэзінфекцыі раствор хлорыстай вапны ў ВК-15 доўгі час не ўжываецца (паводле тлумачэнняў супрацоўнікаў медыцынскай часткі). Гэта азначае, што хлоркавая вапна ў дадзеным выпадку магла быць прыменена да асуджанага як сродак катавання.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international