Жодзінскі гарвыбаркам зарэгістраваў усяго 6 ініцыятыўных груп

2014 2014-01-14T11:50:57+0300 2014-01-14T11:50:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhodzina-vybary-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнікі адзначаюць скрайне пасіўную сітуацыю з падачай заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатамі ў дэпутаты Жодзінскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання.

Працэс рэгістрацыі заяў вылучэнцаў у кандыдаты на мясцовых выбарах будзе праходзіць да 16 студзеня, але на другім паседжанні гарвыбаркаму ў Жодзіне 13 студзеня было зарэгістравана ўсяго 6 ініцыятыўных груп па 6 заявах. Пры гэтым у горадзе сфармавана 36 выбарчых акругаў на 23 выбарчых участках.   

На другое паседжанне Гарадской выбарчай камісіі ў Жодзіне назіральніка Аляксея Лапіцкага запрасіла па тэлефоне сакратарка камісіі, начальніца арганізацыйна-кадравага аддзелу гарвыканкама Таццяна Краўцэвіч

На паседжанні прысутнічала 11 сябраў камісіі (на другім пытанні да працы далучыўся яшчэ адзін, дванаццаты). Вёў паседжанне старшыня камісіі Сяргей Афанасенкаў.

Удзельнікі адзінагалосна прынялі і ўхвалілі:

1) аб рэгістрацыі шасці ініцыятыўных груп па зборы подпісаў пры вылучэнні кандыдатамі ў дэпутаты Жодзінскага гарадзкога Савета дэпутатаў:

- ініцыятыўная група №1 Алены Ахрамовіч  (СШ№2, 9 чал.) па Цэнтральнай заводзкай акрузе №10;

- ініцыятыўная група №2 Сяргея Семянца (Тэрмагальванічны цэх ААТ "БелАЗ", 4 чал.) па Цэнтральнай акрузе №11; 

- ініцыятыўная група №3 Аляксандра Кляшчонка (Ветэрынарная гарадская станцыя, 6 чал.) па Фрунзенскай Зарэчанскай акрузе №6;

- ініцыятыўная група №4 Міхаіла Бараноўскага (Інстытуту жывёлагадоўлі, 6 чал.) па Фрунзенскай акрузе №5;

- ініцыятыўная група №5 Юрыя Марэцкага (вайсковы камісар Вайсковага камісарыята Смалявіцкага раёну и горада Жодзіна, 7 чал.) па Новай акрузе №20; 

- ініцыятыўная група №6 Анжалікі Шэршань (ДЮСШ па веславанні на байдарках і каноэ, 6 чал.) па Купрыянаўскай акрузе №1.  

2) узгадненне прадстаўленых Жодзінскім выканкамам прапановаў па ўтварэнні ўчасткаў для галасавання на выбарах дэпутатаў Жодзінскай гарадской рады - утвораны 23 участкі;

3) прапановы па зацвярджэнні графіку дзяжурстваў у памяшканні камісіі (пасля паступлення прапановаў ад 2-х удзельнікаў было вырашана зрабіць графік Тацянай Краўцэвіч у працоўным парадку).

Напрыканцы паседжання кіраўніцтва камісіі адмовіла назіральніку Аляксею Лапіцкаму ў магчымасці азнаёміцца з паступіўшымі и разгледжанымі на паседжанні дакументамі, у прыватнасці - з прадстаўленнем выканкаму аб выбарчых гарадскіх участках. 

Старшыня камісіі Сяргей Афанасенкаў запэўніў прысутных у тым, што назіральнікі могуць азнаёміцца толькі з дакумэнтамі, якія ўжо апублікаваныя ў афіцыйным друку. 

У выніку Лапіцкі змог азнаёміцца з дакументамі пасля паседжання, атрымаўшы іх ад сакратара Таццяны Краўцэвіч

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international