Баранавічы: зарэгістраваны першыя 6 ініцыятыўных груп

2014 2014-01-14T11:39:10+0300 2014-01-14T11:39:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-pasedzanne_tvk-registrac.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У малой зале гарвыканкама 13 студзеня адбылося чарговае пасяджэнне Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, якая разглядала пададзеныя дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты гарадскога Савета дэпутатаў. ТВК зарэгістравала ўсе 6 пададзеныя на той момант заявы грамадзян і іх ініцыятыўныя групы. Збіраць подпісы за вылучэнне ў якасці кандыдатаў у дэпутаты збіраюцца 3 прадстаўнікі кампаніі “Гавары праўду” Вячаслаў Болбат, Віктар Цяпін і Зміцер Малочка, сябра палітычнай партыі “Справядлівы свет” – Чэслаў Гузоўскі. Шляхам збору подпісаў збіраецца вылучацца і грамадскі актывіст Рыгор Грык. Адносна шостага пртэндэнта, які зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу, вядома толькі імя і прозвішча – Валянцін Цыганкоў. Баранавіцкім актывістам невядомая ягоная грамадская і палітычная дзейнасць, а паведаміць хаця б ягонае месца працы сябы ТВК адмовіліся.

Наступнае пасяджэнне, як адзначылі ў Баранавіцкай ТВК, адбудзецца па меры паступлення новых заяваў грамадзянаў горада.

 

Фота: пасяджэнне Баранавіцкай гарадской ТВК 13 студзеня 2014г.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international