Палітвязень Яўген Васьковіч сустрэнецца ў турме з роднымі

2014 2014-01-14T11:29:20+0300 2014-01-14T11:29:20+0300 be

Яўгену Васьковічу, які адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме № 4, дазволілі кароткатэрміновае спатканне з роднымі. Пра гэта паведаміла яго маці Рушанія Васьковіч. «Яўген тэлефанаваў 11 студзеня. У яго ўсё добра. Цяпер збіраемся на сустрэчу, паедзем у канцы месяца. Раней нельга, таму што дазволена сустракацца раз у год», - сказала яна. Маці палітычнага вязня адзначыла, што гэта будзе кароткае спатканне на дзве-тры гадзіны. 

«У астатнім усё звычайна, усё ідзе сваёй чаргой. Яўген піша лісты і даслаў да Новага года паштоўкі з віншаваннямі. Таксама да яго ездзіла адвакат», - дадала Рушанія Васьковіч.

Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамалотовым. Яго прысудзілі да 7 гадоў зняволення паводле абвінавачвання ў спробе падпалу дзвярэй бабруйскага аддзялення КДБ. Шмат разоў яго кідалі ў карцэр. Пазней з калоніі палітвязень быў пераведзены ў Магілёўскую турму як «злосны парушальнік рэжыму» .

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international