За што дацэнт Гродзенскага ўніверсітэта папала пад кола рэпрэсій

2014 2014-01-13T17:30:28+0300 2014-01-13T17:30:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sorkina.jpg
Іна Соркіна, Кандыдат гістарычных навук Гродзенскага ўніверсітэта

Іна Соркіна, Кандыдат гістарычных навук Гродзенскага ўніверсітэта

Кандыдат гістарычных навук Гродзенскага ўніверсітэта Іна Соркіна не абрана на пасаду дацэнта. Яе замяніць Уладзімір Ягорычаў — выкладчык з красамоўнай мянушкай «сталініст».

Пра гэта першай паведаміла ў Фэйсбуку суполка «Гарадзенская бібліятэка».

Як паведамляецца, Іну Соркіну звольніла Рада факультэта гісторыі, турызму і камунікацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Дацэнт мае тыдзень, каб падаць апеляцыю на рашэнне Рады. Цягам месяца апеляцыя будзе разгледжана рэктарам і Радай універсітэта.

— Няма іншых прычын, акрамя палітычных, выкідаць з універсітэта навукоўца і выкладчыка, якая мае 70 навуковых публікацыяў за апошнія пяць год, — лічаць у суполцы. — А як яшчэ назваць факт звальнення Іны Соркінай, калі кіраўніцтва гістфака замяняе яе на Уладзіміра Ягорычава, выкладчыка з красамоўнай мянушкай «сталініст», які зрабіў асуджальную экспертызу кнігі Алеся Бяляцкага «Асвечаныя Беларушчынай».

У размове з карэспандэнтам «Салідарнасці» Іна Соркіна адзначыла:

— Самога факта звальнення яшчэ не адбылося. Давайце пакінем гэтае пытанне да таго часу, калі будзе прынята канчатковае рашэнне Радай універсітэта.

Пакуль я выкарыстоўваю ўсе ўнутраныя ўніверсітэцкія механізмы, каб пазмагацца за сваё права на працу. Таму я усіх прашу прабачыць за тое, што пакуль не хачу каментаваць гэтую сітуацыю.

У 2012-2013-м працу ў Гродзенскім універсітэце страцілі Андрэй Чарнякевіч, Ігар Кузьмініч, Вячаслаў Швед.

Чарнякевіч і Швед былі аўтарамі кнігі«Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада ».

Экс-губернатар Гарадзеншчыны Сямён Шапіра прызнаўся, што асабіста загадаў звольніць Андрэя Чарнякевіча. Ён паведаміў выкладчыкам, што рэгулярна чытае зводкі КДБ і ведае ўсё: «Ва ўніверсітэце шаснаццаць чалавек, якія заклікаюць звергнуць уладу».

Ігар Кузьмініч звольніўся ў знак пратэсту супраць незаконнага пераследу выкладчыкаў за іх грамадскія погляды.

Доктар гістарычных навук Вячаслаў Швед дагэтуль не ўладкаваўся на працу.

— Мяне не бяруць: я ў “чорным спісе”, — гаворыць суразмоўца. — Займаюся навукай. Атрымліваю навуковую стыпендыю Варшаўскага ўніверстіэта, рыхтую кнігу. Ды і мае калегі не прапалі: Чарнякевіч піша доктарскую працу ў Польшчы, Ігар Кузьмініч займаецца кандыдацкай дысертацыяй.

Са слоў Шведа, сітуацыя, якая склалался з Інай Соркінай, паказвае, што зачышчэнне ўніверсітэта працягваецца. На пытанне, за што пацярпела ягоная калега, адказвае:

— За яе актыўную гра мадскую пазіцыю, за яе падтрымку нас траіх. За кожнага яна падпісвалася — за Чарнякевіча, Кузьмініча і мяне.

За тое, што яна разумны спецыяліст, талковы гісторык, піша аб’ектыўную гісторыю мястэчак, а не афіцыйна трубіць, што трэба нашым ідэолагам. Яна незалежная. Не з’яўляеца сябрам ні рухаў, ні партый. Але папала пад кола рэпрэсій супраць людзей культурных, адукаваных, разумных, якія, на жаль, сёння не патрэбныя нашай дзяржаве.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international