Філарэт звольніў святара Аляксандра Шрамка

2007 2007-05-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 мая мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі падпісаў указ аб забароне ў свяшчэннаслужэньні клірыка Свята Пакроўскага прыхода Мінска, святара Аляксандра Шрамко і залічыў яго за штат да раскаяння, паведамляе "Наша ніва" са спасылкай на БелаПАН.

Такім чынам, уладыка Філарэт зацвердзіў рэкамендацыю царкоўнага суда, пасяджэнне якога адбылося 10 мая пад старшынствам благачыннага Мінскай акругі і настаяцеля Свята Духава кафедральнага сабора, пратаіерэя Генадзя Дзічкоўскага. Суд рэкамендаваў мітрапаліту забараніць А.Шрамко служэнне за тое, што ён без царкоўнага благаславення 25 красавіка ўдзельнічаў у прэс канферэнцыі арганізатараў кампаніі па абароне правоў на свабоду сумлення і рабіў публічныя заявы, якія супярэчаць афіцыйнай пазіцыі Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата. У 1980 годзе А.Шрамко скончыў факультэт фізікі і электронікі Беларускага дзяржуніверсітэта, а з 1994 года служыў у Беларускай праваслаўнай царкве.

Выступаючы на прэс канферэнцыі 25 красавіка, А.Шрамко падкрэсліў, што хрысціяне пазбаўлены законнай магчымасці збірацца па дамах для чытання Бібліі і малітваў, а таксама сутыкнуліся з вялікімі перашкодамі ў дзейнасці нядзельных школ. Паводле яго слоў, закон абмяжоўвае дзейнасць найбольш актыўных праваслаўных прыходаў, якія хочуць займацца місіянерскай дзейнасцю і пашыраць свой уплыў у грамадстве.

Арганізатары кампаніі, якая пачалася ў краіне 22 красавіка, разлічваюць сабраць не менш чым 50 тысяч подпісаў пад адкрытым зваротам да кіраўніка дзяржавы, Канстытуцыйнага суда, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з заклікам прывесці ў адпаведнасць з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь закон «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях», які дзейнічае з канца 2002 года.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international