Сымбалі перакуленай дзяржавы

2007 2007-05-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

BulletinOnline.org друкуе артыкул "Магілёўскага далягляду" № 11:

На Дзень Перамогі праўладнікі зьняважылі дзяржаўны сьцяг Эстоніі, а на сьвята афіцыйных сымбаляў Беларусі – і свой, чырвона-зялёны ў Магілеве.

"Герб і Сьцяг сталіся духоўнымі сьвятынямі, якія адлюстроўваюць традыцыі стагодзьдзяў і маральныя каштоўнасьці грамадзка-палітычнага ладу краіны", – запэўнівала тэлевізія ў адпаведным сюжэце. І пад гэтыя словы дэманстравала "карцінку" з магілёўцамі, што трымаюць маленькія дзяржаўныя сьцяжкі. Тут у машыны прапаганды здарыўся збой: колькі з тых пярэстых паперак былі прымацаваныя да дрэўкаў дагары нагамі.

Калі гэты выпадак яшчэ можна сьпісаць на вытворчы брак альбо дробнае шкодніцтва ўдзельнікаў сьвяткаваньня, дык няправільна вывешаныя сьцягі на шэрагу дзяржаўных установаў Магілёву пераконваюць: насамрэч дзяржаўныя атрыбуты ў народзе ведаюць з рук вон дрэнна.

Так, напрыклад, на будынку "Белсаюздруку" зялёная паласа на сьцягу апынулася зьверху. І ля брамы "Рэмбыттэхнікі" – адзін да аднаго. Або сьцяг на будынку вядомай у горадзе "чырвонай крамы": гэтым разам зялёная частка зьнізу, але арнамэнт – на супрацьлеглым ад дрэўка баку. Павесілі – абы боўтаўся.

Чаму недарэчнасьці не былі заўважаныя і выпраўленыя? Гэта сьведчыць ня толькі пра дзяжурную абрадавасьць у дачыненьні да сымбаляў. Яшчэ – пра адсутнасьць духоўнай еднасьці са сьцягам як сьвятой нацыянальнай каштоўнасьцю.

Нават сярод прыхільнікаў палітыкі ўлады. А што ад іх чакаць? Нагадаем аднаго з былых партыйных лідэраў Магілёўшчыны, а затым кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Івана Ціцянкова. Ён у траўні 1995 году даў "урок" абыходжаньня з сымбалямі – папросту разадраў на шматкі тагачасны бел-чырвона-белы дзяржаўны штандар.

Замест адвечнага, з сапраўды глыбокімі нацыянальнымі традыцыямі сьцягу тады "залунаў" зялёна-чырвоны. На думку сёньняшняй магілёўскай тэлевізіі, менавіта ён адлюстроўвае "традыцыі стагодзьдзяў".

Аднак сёньняшняе стаўленьне да постсавецкага сымбалю з боку самой жа ўлады сьведчыць: не, надуманы, часовы. Таму й няма ў людзей годнага стаўленьня да яго. Вось і пераварочваюць той сьцяг дагары нагамі. Невыпадковая, заўважу, сымбалічнасьць. Як перакулілі дзяржаву, дык і з сымбалямі здарылася тое самае.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international