Amnesty International абвясціла "тэрміновую акцыю" ў сувязі з вынясеннем смяротнага прысуду Эдуарду Лыкаву

2014 2014-01-13T15:36:08+0300 2014-01-13T15:37:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/logo_amnesty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міжнародныя праваабаронцы звяртаюць увагу на тое, што грамадскасці стала вядома пра вынесены прысуд Эдуарду Лыкаву толькі праз месяц пасля паседжання ў Мінскім абласным судзе.

Amnesty International таксама адзначае, што па двух забойствах, якія зараз інкрымінуюць Лыкаву, за кратамі адседзеў невінаваты чалавек.

Беларусь з'яўляецца апошняй краінай у Еўропе, дзе па-ранейшаму існуе пакаранне смерцю: у 2013 годзе смяротная кара была вынесена супраць чатырох чалавек: Эдуард Лыкаў, Рыгор Юзэпчук, Павел Сялюн і Аляксандр Гаруноў.

Міжнародныя праваабаронцы заклікаюць звяртацца да прэзідэнта Лукашэнкі з патрабаваннем адмяніць усе вынесеныя ў 2013 смяротныя прысуды.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international