Беларускія ўлады не далі візы Пятрушцы Шустравай

2014 2014-01-13T10:05:09+0300 2014-01-13T10:05:09+0300 be

Былую чэскую дысыдэнтку Пятрушку Шустраву запрасілі ў Менск на вечарыну памяці былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Аднак у амбасадзе Беларусі ў Празе ёй адмовілі ў візе, паставіўшы адпаведны штамп у пашпарце.

Пра гэта паведаміў Свабодзе адзін з арганізатараў заўтрашняй вечарыны памяці Вацлава Гаўла Алесь Лагвінец.

Пятрушка Шустрава — знакамітая чэская дысыдэнтка, журналістка, перакладчыца. Калі ёй быў 21 год, яе абвінавацілі ў здрадзе ЧССР за распаўсюд улётак супраць савецкай акупацыі, прысуд — 2 гады зьняволеньня.

Пятрушка Шустрава — старшыня назіральнай рады арганізацыі «Грамадзянская Беларусь», якае дзейнічае ў Чэхіі. Яна ўзначаліла назіральную раду пасьля сьмерці Вацлава Гаўла.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international