У аўторак Анатоля Лябедзьку чакае суд

2014 2014-01-13T08:40:48+0300 2014-01-13T08:40:48+0300 be

Лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку, затрыманага 12 студзеня ў Менску, вызвалілі толькі а 18:00. Прычым, да гэтага яго вывезлі за межы Мінска.

Міліцыянты па невядомых прычынах спачатку даставілі палітыка ў Курапаты, а затым — да будынка гарадскога крэматорыя. Толькі пасля гэтага яго высадзілі ў Вяснянцы, недалёка ад дома. Пра гэта Анатоль Лябедзька распавёў у інтэрв'ю сайту charter97.org.

«Мяне затрымалі раніцай прыкладна ў 10:30 каля дома. Супрацоўнікі былі ў цывільным і не прадстаўляліся, мабыць, спецназ. Я паспеў крыкнуць мужчыну, які стаяў побач, хто я і ў якой кватэры жыву.

Папрасіў паведаміць родным. У гэты час мяне некалькі разоў ударылі па нырках», — распавёў палітык.

Анатоля Лябедзьку спачатку адвезлі ў РУУС Савецкага раёна Менску, а потым — у апорны пункт міліцыі, які знаходзіўся побач.

«Прыкладна праз тры гадзіны пасля затрымання быў складзены пратакол. Мяне абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства 5 студзеня, калі мы праводзілі збор подпісаў, нягледзячы на тое, што гэта не рэгламентавана заканадаўствам. Мяне пратрымалі ў апорным пункце больш за тры гадзіны, не давалі скарыстацца мабільнікам, каб звязацца з адвакатам і роднымі», — растлумачыў кіраўнік АГП.

Пасля гэтага палітыка пасадзілі ў легкавы аўтамабіль, аднак дадому ён патрапіў не адразу.

«На вялікай хуткасці мы выехалі на МКАД. Яны несліся як вар'яты. З хуткасцю прыкладна 140 кіламетраў у гадзіну мяне адвезлі ў Курапаты. Там, каля «Бульбаш-хола» мы развярнуліся і паехалі да крэматорыя. Толькі да 18 гадзінаў мяне прывезлі ў Вяснянку. Для чаго яны так рабілі — незразумела. Логікі ў гэтым ніякай няма, бо ўжо было зразумела, што да суда я застануся на волі», — сказаў Анатоль Лябедзька.

Палітык адзначыў, што пасля складання пратаколу яму ўручылі позву ў суд. Працэс над ім адбудзецца ў аўторак 14 студзеня. Ён пачнецца ў 10:00 у судзе Савецкага раёна Мінска.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international