На Віцебшчыне абмежаванні месцаў, дзе подпісы збіраць забаронена -- збольшага стандартныя

2014 2014-01-12T17:15:55+0300 2014-01-12T17:16:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slonim-zbor-shega-sopikava-.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аршанскі райвыканкам у сваім рашэнні №6 ад 9 студзеня вызначыў месцы, дзе подпісы за вылучэнне кандыдатаў збіраць забаронена. А таксама існое асобны "дадатак" да яго, які не адразу знойдзеш нават на афіцыёным сайце выканкаму. Што да самога рашэння, то ў ім не згадваецца ніводнае месца гарадской інфраструктуры.

Рашэнне №6 размешчана на сайце Аршанскага райвыканкаму ў рубрыцы "Выбары". Яно так і называецца "Аб вызначэнні месцаў у Аршанскім раёне, забароненых для правядзення пікетаў з мэтаю збору подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 27 склікання". У ім гаворыцца, што выканкам вызначыў нейкія месцы, але ў тэксце рашэння яны не пералічаны. Згадана толькі, што ёсць нейкі "дадатак". Адшукаць яго зможа далёка не кожны інтэрнэт-карыстальнік, бо змешчаны "дадатак" на асобнай старонцы дакумента. Абмежаванні тыя самыя, што былі і падчас мінулай выбарчай кампаніі: нельга збіраць подпісы на адлегласці меншай за 20 метраў ад адміністрацыйных структур, на тэрыторыі аб'ектаў вода- цепла- і энэргазабеспячэння, на чыгуначных станцыях і аўтавакзале г.Орша, на прадпрыемствах і ва ўстановах з прапускным рэжымам.

У самім рашэнні гаворыцца таксама, што інфармацыя пра месцы, забароненыя для збору подпісаў, мусіць быць апублікавана. На сайце выканкаму гэта хаця б зроблена, а вось у "Аршанскай газеце" нічога дагэтуль не надрукавалі. Хаця на сайце выдання таксама ёсць адмысловая рубрыка "Выбары", у ёй – адзінае паведамленне: пра тое, што яны прызначаны на 23 сакавіка гэтага года.

Зрэшты, рашэнне Аршанскага выканкаму пра месцы, дзе забараняецца пікетаванне з мэтай збору подпісаў, у параўнанні з тэкстамі падобных рашэнняў у іншых рэгіёнах Віцебшчыны, мае свае "плюсы". Тут падрабязна пералічаны структуры і асобы, адказныя за законнасць і парадак на этапе збору подпісаў.

У іншых гарадах і райцэнтрах вобласці рашэнні наконт абмежавання месцаў для пікетаў нагадваюць аршанскі "дадатак": 2-3 абзацы з пералікам аб'ектаў і адлегласцяў. Гэты пералік у кожным населеным пункце стандартны: подпісы забаронены збіраць каля вакзалаў, будынкаў, у якіх месцяцца дзяржаўныя службы, установы адукацыі і аховы здароўя і г.д. Але ёсць і пэўныя выключэні, якія часам вымушаюць задумацца над сэнсам забароны пікетаў у гэтых месцах.

Прыкладам, у Наваполацку забаронена збіраць подпісы на "зямельных участках, дзе запланавана будаўніцтва аб'ектаў гарадской інфраструктуры". У такім выпадку было б лагічна да рашэння выканкаму прыкладаць план перспектыўнай забудовы горада. У Глыбоцкім раёне ладзіць пікеты дазваляецца не бліжэй за 50 метраў ад устаноў адукацыі і чамусьці на бліжэй за 100 метраў – ад устаноў аховы здароўя. У Докшыцкім раёне сябрам ініцыятыўных груп таксама нельга збіраць подпісы бліжэй як за 100 метраў ад бальніц і паліклінік, затое падысці да школы ці дзіцячага садка можна і на 20 метраў. А ў Дубровенскім раёне пастанавілі, што збор подпісаў нельга праводзіць "на тэрыторыях" падобных установаў – каб не лічыць метры. Але чым абмяжоўваецца "тэрыторыя" – тэхнічным планам ці звычайным плотам – так і не зразумела.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international