Жодзінскі гарвыканкам вызначыўся з месцамі, забароненымі для правядзення пікетаў па зборы подпісаў выбарнікаў

2014 2014-01-12T15:46:24+0300 2014-01-13T08:47:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ragachou-zbor-podpis-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рашэньне ўладаў у параўнаньні з падобным ад 2012 году, падчас выбарчай кампаніі па выбарах у ПП НС РБ, утрымлівае практычна тыя ж самыя абмежаваньні - сьпіс забароненых месцаў для збору подпісаў выбарнікаў у 2014 годзе не пашырыўся.

Згодна з дадзеным рашэньнем пад забарону пікетаў для збору подпісаў традыцыйна трапілі чыгуначны вакзал Жодзіна, прыпыначны пункт эклектрацыі«Жодзіна-Паўднёвае», а таксама пляцоўкі на адлегласці менш за 50 мэтраў ад будынкаў мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых ворганаў, суда, пракуратуры, ГАЎС... Пры гэтым, зьбіраць подпісы выбарнікаў у горадзе жодзінскія чыноўнікі забараняюць і за 50 мэтраў ад будынкаў прыпыначных пунктаў грамадзкага транспарту, аўтастанцыі «Жодзіна», а таксама ўстановаў адукацыі горада Жодзіна. Больш за тое, як і раней зьяўляцца з падпіснымі аркушамі актывістам па зборы подпісаў выбарнікаў нельга аж за 100 мэтраў ад прахадных прамысловых арганізацыяў (ААТ «БелАЗ», ААТ «Сьвітанак», ААТ «КЗЦШ» ды арганізацыяў аховы здароўя (лякарні, паліклінікі).

Пры гэтым цікава, што будынак пракуратуры, да якога нельга набліжацца з падпіснымі аркушамі бліжэй за 50 мэтраў, абнесены мэталічнай сеткаю з боку галоўнага ўваходу і знаходзіцца ў дварах жылых дамоў так, што адлегласьць да іх значна меншая чым 50 мэтраў. Таму любы факт збору подпісаў ля суседніх з пракуратураю жылых дамоў можа трактавацца, як збор подпісаў у недазволенай зоне ля пракуратуры й такім чынам падпадаць пад забарону.     

У выніку зборшчыкі подпісаў могуць ладзіць свае пікеты фактычна толькі на пляцоўках насупраць буйных гандлёвых цэнтраў, на плошчах і на асобных частках галоўных вуліцаў гораду, у скверах і гарадзкім парку...

Варта нагадаць, што паводле Выбарчага кодэксу атрыманьне дазволу на правядзеньне пікетаваньня для збору подпісаў у незабароненых месцах не патрабуецца. І гэта само па сабе ўжо ёсьць значным плюсам. Бо ў адрозьненьні ад дзейснага звычайна Закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» (практыка выкарыстаньня якога разам з падзаконнымі актамі мясцовых уладаў фактычна блякуе магчымасьць рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзянаў Беларусі на свабоду мірных сходаў) замацаваны ў ВК РБ падыход правядзеньня пікетаваньняў па зборы подпісаў выбарнікаў дазваляе рэальна праводзіць дадзеныя мірныя сходы ў перадвыбарчы пэрыяд.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international