Невядомыя спрабавалі залезьці ў хату рэжысэра Вольгі Мікалайчык

2014 2014-01-12T14:08:43+0300 2014-01-12T14:08:43+0300 be

Пра інцыдэнт Вользе Мікалайчык стала вядома ў ноч на 10 студзеня, адразу пасьля вяртаньня з Кіева. Рэжысэр дакумэнтальных фільмаў Вольга Мікалайчык не выключае, што здарэньне неяк зьвязанае зь яе паездкай ва Ўкраіну і выступам на Эўрамайдане.

 «Тры дні мяне не было дома, езьдзіла на Майдан, а калі вярнулася, то знайшла, што верхні замок у хату пашкоджаны. Яго фактычна заблякавалі гэтак, што ў хату ўвогуле немагчыма было ўвайсьці. Давялося біць шкло і залазіць праз вакно. Што гэта было? Адразу ўзьнікаюць думкі, што гэта неяк зьвязана з маёй палітычнай актыўнасьцю. Магчыма, вырашылі запалохаць, альбо хацелі пранікнуць у дом і нешта забраць з маіх працоўных матэрыялаў. Яшчэ маглі проста стварыць нязручнасьці. Бо, уявіце, чалавек прыяжджае тры дні фактычна ня спаўшы і ня можа патрапіць да сябе ў дом! Вось толькі зараз я ў доме і магу адпачыць», — паведаміла Вольга Мікалайчык карэспандэнту Свабоды.

Вольга Мікалайчык таксама не выключае крымінальны характар здарэньня, але ставіць гэтую вэрсію на апошні радок. «Відаць, усё ж падам заяву ў міліцыю», — сказала Вольга Мікалайчык пра свае далейшыя дзеяньні.

Вольга Мікалайчык вядомая сваімі дакумэнтальнымі фільмамі пра падзеі ў Беларусі, беларускіх палітвязьняў. Рэжысэр асабіста шмат дапамагае палітвязьням і проста ахвярам рэжыму. На Эўрамайдане ў Кіеве Вольга Мікалайчык выступала з заклікам да салідарнасьці з тымі, хто сядзіць у беларускіх вязьніцах за свае палітычныя погляды і палітычную барацьбу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international