З-за недахопу грошай Васіль Парфянкоў ня можа ліставацца

2014 2014-01-12T14:06:53+0300 2014-01-12T14:06:53+0300 be

Бацькі Васіля Парфянкова тэрмінова адправілі яму ў жодзінскую турму грошы — 400 тысяч рублёў, каб мог набыць капэрты і паперу для лістоў, а таксама нешта з харчоў.

Пра гэта паведаміла грамадзкая актывістка, рэжысэр дакумэнтальнага кіно Вольга Мікалайчык, якая апякуецца былым палітвязьнем.

У апошнім лісьце Васіль Парфянкоў паведаміў, што мусіў спыніць ліставаньне, бо няма на рахунку грошай, а ягоныя грошы з лячэбнага прафілякторыя, дзе яго трымалі раней, міліцыя яму не вярнула.

«Яшчэ на Каляды я адправіла яму газэты і часопісы, бо ён пісаў, што там у турме інфармацыйны голад, а сам ён выпісаць нічога ня можа. Ад яго больш лістоў не было. Напісаў мне толькі Аўтуховіч».

Васіля Парфянкова асудзілі на год калёніі строгага рэжыму за парушэньні правілаў прэвэнтыўнага нагляду. Пакуль ён знаходзіцца ў жодзінскай турме, адкуль ў канцы студзеня актывіста мусяць перавезьці ў калёнію ў Горках, якая мае рэпутацыю адной з горшых у Беларусі.

У 2011 годзе Васіль Парфянкоў быў асуджаны на 4 гады за Плошчу і выйшаў у канцы года паводле памілаваньня. Актывіста некалькі разоў затрымлівалі на акцыяй салідарнасьці з палітвязьнямі і праз суд паставілі на прэвэнтыўны нагляд, а ў 2013 годзе без суду адправілі ня прымусовае лячэньне ад алькагалізму ў Сьветлагорск. Адтуль ў сьнежні Парфянкова прывезьлі ў Першамайскі суд Менска, які пакараў яго годам калёніі. Актывіст падаў скаргу ў Менгарсуд, але ўлады не сталі чакаць разгляду гэтай скаргі і адправілі Васіля Парфянкова ў жодзінскую перасыльную турму. Грамадзкія актывісты ў Беларусі дамагаюцца прызнаньня Васіля Парфянкова зноў палітвязьнем.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international