Магілёўскія дэмакраты падалі заяўку на мітынг супраць ўвядзення новых падаткаў

2014 2014-01-10T17:47:09+0300 2014-01-10T17:47:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stop-padatak-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ініцыятарамі мітынгу выступілі старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў і намеснік старшыні Свабоднага прафсаюза Беларускага Юрый Новікаў.

Праз мітынг лідэры магілёўскіх дэмакратычных сіл хочаць прыцягнуць увагу да мэтазгоднасці ўвядзення новых дзяржаўных падаткаў.

“Мы бачым абсурднасць сітуацыі, калі краіна банкрут, але каб неяк выправіць склаўшуюся сітуацыю ўлады вырашылі “падаіць” грамадзян праз увядзенне новага падатку на аўтаўладальнікаў. Тут не падатак трэба ўводзіць – тут у адстаўку за правалы ў эканоміцы ўрад неабходна адпраўляць”, - гаворыць Зміцер Салаўёў.

Калі мясцовыя ўлады дазволюць масавае мерапрыемства, то яно адбудзецца 25 студзеня ў вызначаным для такіх мерапрыемстваў месцы – на пляцоўцы каля стадыёна “Хімік”, які размешчаны на ўскрайку горада.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international