Інсінуацыі вакол гурта “Крама”: забаронены канцэрт-прэзентацыя

2007 2007-05-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Канцэрт-прэзентацыя новага альбома гурта “Крама”, запланаваны на 30 траўня ў адным з мінскіх клубаў, забаронены. Павел Кашырын, адміністратар “Крамы”, паведаміў праваабаронцам, што дырэкцыя клуба вымушаная была адмовіць ім ў памяшканні пасля тэлефанаваньня з “вышэйшай інстанцыі”.

4 траўня Павел Кашырын сустракаўся з кіраўніком упраўлення культуры Мінгарвыканкаму Віктарам Курашам. Гэта была чарговая спроба атрымаць разавую ліцэнзію на правядзенне канцэрту “Крамы”. Была прадстаўлена праграма, але ў атрыманьні ліцэнзіі “Краме” адмовілі, спаслаўшыся на тое, што нібыта музыка і тэксты гэтага шырокавядомага не толькі ў Беларусі, а і далёка за яе межамі гурта, маюць нізкі мастацкі ўзровень.

Літаральна ў панядзелак,15 траўня, Павел Кашырын напісаў чарговую заяву на выдачу разавай ліцэнзіі на правядзенне канцэрта-прэзентацыі і ў суправаджэньні карэспандэнта “Еўрапейскага радыё”” прыйшоў у кабінет намесніка кіраўніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкаму Анатоля Сабітава. Гэтым разам выявілася, што адной заявы недастаткова.

Чыноўнік запатрабаваў дамову з кіраўніцтвам установы, дзе планавалася правесьці канцэрт. Аднак дамову магчыма будзе падпісаць толькі тады, калі на руках будзе ліцэнзія на арганізацыю і правядзеньне канцэрта. Усё гэта Анатоль Сабітаў паведаміў Кашырыну і дадаў, што нават калі будзе дамова на арэнду памяшканьня, гэта яшчэ не факт атрыманьня ліцэнзіі, бо рашэньне наконт канцэрта “Крамы” будзе прымацца калегіяльна.

Нагадаем, што яшчэ 12 сакавіка каардынатар праекту Тузін Гітоў Сяргей Будкін, арганізатар канцэртаў Павал Кашырын і праваабаронца Валянцін Стэфановіч наведалі ўпраўленне культуры Мінгарвыканкаму, каб паспрабаваць дабіцца дазволу на правядзенне канцэрту гурта “Крама”, але безпасьпяхова.

Такім чынам "Крама", як вынікае з дзеяньняў

сталічных ідэолагаў, тоіць вялікую небяспеку для існуючага рэжыму, паколькі абуджае нацыянальную самасьвядомасьць беларусаў, чаго любым коштам імкнуцца не дапусьціць чыноўнікі. Няхай лепей папсуюцца бяскрыўдныя Калдуны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international