Пракуратура пацвердзіла парушэнне закона Салігорскім райвыканкамам

2014 2014-01-10T13:21:55+0300 2014-01-10T13:21:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напрыканцы лістапада прадстаўнікі Салігорскай гарадской арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” звярнуліся ў пракуратуру са скаргай на ігнараванне іх электроннага звароту мясцовым райвыканкамам. Пракурутра разгледзела зварот і стала на бок ТБМ.

Падчас праверкі пракуратурай Салігорскага раёна былі выяўлены парушэнні патрабаванняў Закона “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” з боку Салігорскага райвыканкаму. У парушэнне заканадаўства выканкамаўскія чыноўнікі не накіравалі адказ на электроны зварот па электроннай пошце, а адказ ў пісьмовай форме накіравалі не на адрас, пазначаны ў звароце для атрымання пісьмовага адказу.

Пракуратура таксама прызнала падрыхтаваны Салігорскім райвыканкамам пісьмовы адказ на электронны зварот неабгрунтаваным. Зрэшты, падчас праверкі адказнымі выканкамаўскімі выканаўцамі быў аператыўна падрыхтаваны і дасланы на правільны адрас абгрунтаваны і матываваны адказ на зварот прадстаўнікоў салігорскай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы”.

Такім чынам, пракуратура прызнала факт парушэння права на атрыманне адказу, прадугледжанага Законам “Аб зваротах грамадзян и юрыдычных асобў”. Па выніках праверкі начальніку аддзела па працы са зваротамі грамадзян Ларысе Ількевіч і начальніку аддзела ідэалагічнай працы Ларысе Жукавай пракуратурай Салігорскага раёна былі вынесены афіцыйныя папярэджанні аб недапушчэнні паўторных парушэнняў заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international