Арганізатары канцэрта гуртоў ZET і IQ-48 затрыманыя міліцыянтамі
15.05.2007.
Арганізатары канцэрта гуртоў ZET і IQ-48, які нягледзячы на забарону прайшоў у клубе “Катакомбы”, затрыманыя прама падчас самога мерапрыемства. Цяпер яны знаходзяцца ў адным са сталічных РАУС. Правядзеньню канцэрта міліцыянты не заміналі. Пра гэта паведамляе “Еўрапейскае радыё”.У той жа час з-за “нізкага мастацкага ўзроўню” забаранілі канцэрт-прэзентацыю новага альбома гурта “КРАМА”, запланаваны на 30 траўня.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








