Таксоўцы рыхтуюцца да сваёй акцыі пратэсту

2014 2014-01-10T12:22:14+0300 2014-01-10T12:22:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/taksist.jpg

Перавозка пасажыраў страціла рэнтабельнасць: даражэе бензін, запчасткі, рамонт, а тарыфы практычна не падымаюцца. Разам з тым, ахвотных скарыстацца з паслугі таксоўкі стала заўважна менш. Ці паболее іх, калі, на патрэбу кіроўцаў, праезд стане яшчэ больш дарагім?

Савецкі стэрэатып, што ездзіць таксоўкамі – раскоша, робіцца рэчаіснасцю не толькі для пасажыраў, але і для кіроўцаў. Таксоўцы кажуць, што паездкі ў Менску ненатуральна танныя.

“Дыспетчарскія службы не мусяць затрымліваць рост тарыфу. Калі браць часавы фактар, атрымліваецца, што з апошняга росту тарыфу хлеб падаражэў на 80 %, тарыф жа застаўся на тым жа месцы. Прабачце, але я хачу есці”, кажа таксовец Дзяніс.

Усяго ў сталіцы прыблізна 20 службаў, якія прапаноўваюць паслугу таксі, і тарыфы ў іх прыблізна аднолькавыя – на ўзроўні Br 4–6 тыс. за кіламетр, мінімальная цана паездкі – Br 30 тыс. Хаця насамрэч кошты пачынаюцца недзе з Br 50. Кіроўцы кажуць – пры цане бензіну Br 9–9,5 тыс. за літр, а таксама пры коштах рамонту і запчастак узнікае патрэба рабіць выбар.

“Сабе проста заробак зарабляць мы не можам. У нас або ўтрымлівай аўтамабіль, або ездзі на металаломе і падвяргай рызыцы пасажыраў ды сябе”, кажа таксовец Міхаіл Раковіч.

У сувязі з чэмпіянатам свету па хакеі таксоўцы намагаліся “перасадзіць” на навейшыя аўты. Аднак, кажуць кіроўцы, пры сённяшніх тарыфах машына, набытая ў лізінг, не акупіцца і за 5 гадоў. Хаця і сённяшнія кошты шмат каму з менчукоў падаюцца высокімі.

Бывалыя кіроўцы са скрухаю канстатуюць падзенне не толькі попыту на іхныя паслугі, але і даверу да кіроўцы ды пашаны да прафесіі. Рынак перанасычаны. Паводле неафіцыйных звестак, у Менску сёння 8 тыс. легальных і столькі ж – нелегальных таксовак.

Да таго ж патрабаванні да таксоўцаў сёння рэзка знізіліся.

“Любы хлопчык прыйдзе з правамі і будзе працаваць у таксі. Хаця ён нават не ўяўляе, што такое дарога і як па ёй правезці пасажыра з кропкі А ў кропку Б бяспечна, а гэта самае істотнае. Яны лётаюць на чырвонае святло, не прытрымліваючыся правілаў. Паглядзіце, колькі аварыяў цяпер з удзелам таксі”, - кажа таксовец Канстанцін.

Распавесці пра ўласныя праблемы, выказаць прапановы ды скрануць сітуацыю з месца менскія таксоўцы збіраюцца на ўласнай акцыі пратэсту, дазвол на правядзенне якой цяпер спадзяецца атрымаць іхны незалежны прафсаюз.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international