Ярмошына: Часы адміністрацыйнага рэсурсу на выбарах прайшлі

2014 2014-01-10T12:07:16+0300 2014-01-10T12:07:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna-cvk.jpg
Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

Нечаканае прызнанне зрабіла неўязная ў ЕЗ кіраўніца ЦВК Беларусі.

Лідзія Ярмошына папрасіла ідэолагаў дапамагчы загнаць людзей на выбарчыя ўчасткі і сказала, што «часы адміністрацыйнага рэсурсу» даўно прайшлі, перадае БелаПАН.

Адна з галоўных задач ідэалагічнай вертыкалі ў ходзе цяперашняй выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы - актыўная праца па прыцягненні грамадзянскага насельніцтва да ўдзелу ў выбарах, адзначыла Ярмошына.

«Хаця згодна з дзеючым заканадаўствам выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў адбудуцца пры любой яўцы выбаршчыкаў, а кандыдатам трэба набраць для перамогі ўсяго толькі большасць галасоў, мы павінны разумець, што ад нашай актыўнасці, ад таго, каго мы вылучым і абярэм, будзе залежаць і наша з вамі будучыня. У мясцовыя Саветы павінны прыйсці годныя людзі, якія маюць за плячыма жыццёвы вопыт, жаданне працаваць на карысць канкрэтнай тэрыторыі і паляпшэння жыцця людзей», - лічыць Лідзія Ярмошына.

Далучаць людзей у выбарчую кампанію ні ў якім разе нельга прымусова, альбо выкарыстоўваючы адміністрацыйны рэсурс, адзначыла кіраўніца ЦВК.

«Такія часы даўно прайшлі. Галоўны ўпор трэба зрабіць на тлумачальную працу ў працоўных калектывах, выступленні і інфармаванне праз інтэрнэт і СМІ», - сказала старшыня Цэнтрвыбаркама.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international