Удзельнік акцыі «Стоп-падатак»: «Аўто вярнулі, але я хачу пакараць начальніка ДАІ»

2014 2014-01-10T11:51:11+0300 2014-01-10T11:51:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prygarau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Прыгараў. Фота: svaboda.org

Дзмітрый Прыгараў. Фота: svaboda.org

Дзмітрый Прыгараў, у якога за ўдзел у акцыі "Стоп- падатак", якая праходзіла 20 снежня ў Мінску, адабралі аўтамабіль BMW, мае намер пакараць начальніка ДАІ. Пра гэта ён распавёў сайту kp.by.

Малады чалавек упэўнены, што з ім паступілі няправільна.

- Так, машыну мне вярнулі, яна цэлая і непашкоджаная. Але, вядома ж, я перажываў, бо яна заробленая потым і крывёю, і я не думаў, што магу пазбавіцца яе вось так, у адзін момант, - распавёў «Камсамолцы» Зміцер Прыгараў, у якога забралі машыну пасля таго, як ён сігналіў падчас акцыі «Стоп-падатак» 20 снежня. Спачатку за гэта яго і аштрафавалі, але пазней машыну вырашылі забраць, каб праверыць нумары.

 - Галоўнае, я ведаў, што з дакументамі ўсё ў парадку: машына тройчы праходзіла тэхагляд і ўсё зверкі нумароў.

Ну якія высновы я зрабіў з гэтай сітуацыі ? Усё накшталт бы і так зразумела: у якой краіне мы жывем, і што ў любы момант могуць прыйсці да любога. Машыну вярнулі, але я не спынюся на гэтым і ўжо напісаў скаргу з просьбай назваць імёны і пасады тых, хто мяне затрымліваў, а таксама пакараць вінаватых. Таму што гэтыя людзі стаялі без бэджыкаў, і хто гэта быў - я магу здагадвацца толькі па іх тварах. А я хачу ва ўсім разабрацца і пакараць.

- А якое пакаранне вас бы задаволіла?

- Каб іх хаця б прэмій пазбавілі. Па сутнасці, падначаленыя выконвалі загад, і яны нібыта як і не вінаватыя. Але начальніка ДАІ , які і аддаваў той загад, я хачу пакараць па поўнай. Таму што тое, што са мной здарылася, - гэта няправільна, так не робіцца, і я не хачу, каб яшчэ нехта пацярпеў.

Чытайце па тэме:

У Мінчаніна за акцыю "Стоп- падатак" адабралі BMW

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international