Аддзелам унутраных спраў Барысаўскага райвыканкама распачата крымiнальная справа па факце вандалiзму на яўрэйскiх могiлках

2007 2007-05-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яўрэйскiя могiлкі знаходзяцца на вулiцы 8 Сакавiка г.Барысава.

Як паведамiў старшыня гарадскога яўрэйскага грамадскага аб'яднання “Святло меноры” Саюза беларускiх яўрэйскiх грамадскiх аб'яднанняў i абшчын Мiхаiл Перац, справа распачата на падставе артыкула 347, частка 1 Крымiнальнага кодэкса Беларусi (здзек над трупам або магiлай). Ён прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, або арышту да шасцi месяцаў, або абмежавання цi пазбаўлення волi на тэрмiн да трох гадоў. Паводле слоў М.Пераца, апаганьванне пахаванняў на могiлках, першыя пахаваннi на якiх адносяцца да пасляваеннага часу, было выяўлена ў канцы красавiка. “Невядомыя скiнулi з пастаментаў 16 помнiкаў з натуральнага каменя, — паведамiў М.Перац. — Ад удару раскалолася адна з надмагiльных плiт — самая масiўная i дарагая, вырабленая з палiраванага ружовага гранiту”. Паводле яго слоў, выпадак апаганьвання помнiкаў адбыўся на гэтых жа могiлках прыкладна пяць гадоў таму. “Аднак злачынцаў тады, на жаль, не знайшлi”, — сказаў М.Перац.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international