Алесь Бяляцкі павіншаваў баранавіцкіх праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў

2014 2014-01-09T12:23:40+0300 2014-01-09T12:24:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_sud3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Палітвязень Алесь Бяляцкі даслаў каляровыя паштоўкі і павіншаваў баранавіцкіх праваабаронцаў Сяргея Гоўшу, Вячаслава Болбата і грамадскіх актывістаў Анжаліку Камбалаву, Генадзя Арцыменю і Віктара Сырыцу з Новым 2014 годам, Раством Хрыстовым і Калядамі.

– Гэта адказ Алеся Бяляцкага на нашае навагодняе віншаванне, якое мы адправілі яму і ўсім палітвязням 21 снежня. Мы пажадалі Алесю Бяляцкаму моцнага здароўя, аптымізму, шчасця, веры ў лепшую будучыню і надзеі, што хутка “загляне сонца і ў яго ваконца”. Таксама мы выказвалі спадзяванні ў сваіх калядных паштоўках, што надыходзячы Новы 2014 год спраўдзіць мары ўсіх палітвязняў пра вызваленне, – паведаміў Віктар Сырыца.

У сваім адказе Алесь Бяляцкі падзякаваў за маральную падтрымку. Ён адзначыў, што ў яго збольшага ўсё звычайна, адчувае сябе добра, як і раней працуе, але сумуе па родных і сябрах. Паведаміў, што сустрэў Божае нараджэнне – для Яго, на думку Алеся Бяляцкага, няма муроў і дроту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international