Выдаўца незалежнага выдання не пусцілі на пасяджэнне адміністрацыйнай камісіі

2014 2014-01-09T12:08:00+0300 2014-01-09T12:08:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sjarhei-arzhancau.jpg
Сяргей Аржанцаў, выдавец грамадска-палітычнага бюлетэня “Клімавіцкая Інфа-Панарама”

Сяргей Аржанцаў, выдавец грамадска-палітычнага бюлетэня “Клімавіцкая Інфа-Панарама”

Сяргею Аржанцаву, выдаўцу грамадска-палітычнага бюлетэня “Клімавіцкая Інфа-Панарама”, які з’яўляецца сябрам ГА “БАЖ”, адмовілі ў праве прысутнічаць на пасяджэнні адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама.

8 студзеня на пасяджэнні камісіі павінныя былі разглядацца некалькі спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія зацікавілі выдаўца незалежнага выдання.

Старшыня адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага райвыканкама Наталля Асмалоўская, якая адначасова з’яўляецца кіраўніцай справамі райвыканкама, забараніла Сяргею Аржанцаву прысутнічаць на пасяджэнні.

Між тым, згодна з артыкулам 2.14 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, “Справы аб адміністрацыйных правапарушэннях разглядаюцца адкрыта”.

У звязку з гэтым Сяргей Аржанцаў пакінуў адпаведны запіс у кнізе заўваг і прапаноў Клімавіцкага райвыканкама. Ён напісаў, што старшыня адміністрацыйнай камісіі Наталля Асмалоўская адмовіла яму ў праве прысутнічаць на пасяджэнні камісіі без тлумачэння прычын. І зараз Сяргей Аржанцаў жадае атрымаць афіцыйны адказ, чаму былі парушаныя яго грамадзянскія правы.

“Я хацеў папрысутнічаць на пасяджэнні адміністрацыйнай камісіі, бо там павінны былі разглядаць справы з удзелам шэрагу маіх знаёмых, якія, да таго ж, маглі зацікавіць чытачоў “Клімавіцкай Інфа-Панарамы”, – распавядае Сяргей Аржанцаў. – Зараз буду чакаць рэакцыі з боку чыноўнікаў Клімавіцкага райвыканкама, а потым буду планаваць свае далейшыя дзеянні”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international